Бацьку лідэра «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча Уладзімера выклікалі на сустрэчу ў КДБ.
Падчас сустрэчы супрацоўнік КДБ распавёў Уладзіміру аб плянах Артура балятавацца ў якасьці кандыдата на мясцовых выбарах і паспрабаваў пераканаць яго паўплываць на сына і угаварыць яго «перастаць займацца глупствам».
Падрабязнасьці паведаміла прэсавая служба незарэгістраванага руху «Маладая Беларусь».
Пасьля таго, як Уладзімір Фінькевіч заявіў, што лічыць свайго сына дарослым чалавекам, які сам можа вырашаць, што яму рабіць, і што, на ягоную думку, Артур ня робіць нічога кепскага, супрацоўнік пачаў пагражаць. Ён заявіў, што на Артура Фінькевіча напісаная заява аб тым, што ён уцягвае людзей у супрацьпраўную дзейнасьць паводле артыкула 193–1 КК, што з гэтай нагоды на яго будзе заведзеная крымінальная справа, паводле якой КДБ ўжо нібыта дапытала «дзясяткі людзей па ўсёй краіне».
-
Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму
-
За 12 гадоў колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы вырасла ў чатыры разы, у Расіі скарацілася ўтрая
-
Кіроўца хуткай з Дзяржынска паскардзіўся на нізкі заробак. У «Мінаблсантрансе» параілі больш працаваць ноччу
Каментары