Здарэнні22

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак

Усяго ў спісе 344 птушкі.

Фота: bird-ukraine.pp.ua

У аўторак Паліна Дубавая з Віцебска звярнула ўвагу на птушку каля гандлёвага цэнтра. Аказалася, што гэта белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus, белазобы дрозд) — від, які раней не адзначаўся ў нашай краіне. На жаль, птушка разбілася аб шкляны будынак, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Белаваллёвыя дразды гняздуюцца ў горных раёнах Скандынавіі, а на поўдзень на зімоўку штогод мігруюць праз Беларусь. Так думалі арнітолагі, і гэтая знаходка пацвердзіла гіпотэзу.

Знешне белаваллёвы дрозд вельмі падобны на звычайнага ў нас чорнага дразда. Калі ярка-чорны самец добра адрозніваецца ад чорнага дразда белай плямай на грудзях, то маладыя птушкі і самкі амаль не адрозніваюцца ад самак і маладых чорнага. Асабліва цяжка іх адрозніць у полі ў палёце.

Гэта будзе 344 від у беларускім спісе птушак.

Тыдзень таму ў Бельгіі вельмі рэдкая ў Еўропе каральковая пячураўка разбілася аб шыбу будынка.

Аб шыбы толькі ў Беларусі падчас міграцыі забіваюцца сотні тысяч птушак штогод. Сярод іх ёсць і рэдкія, і новыя для краіны віды.

Каментары2

  • Дрозд-небарака
    23.10.2025
    Калі Вы заўважылі, што ў Ваша акно (празрысты дах, тэрасавая перагародка) б'юцца птушкі, неадкладна наклейце на вонкавую паверхню шкла кружочкі (чорнага, чырвонага альбо белага колеру) памерам няменьш як 12мм з адлегласцю па вертыкалі і гарызанталі 10см (шырыня далоні). Калі заўважылі бяду на іншых будынках паведамляйце ў мясцовыя Саветы, выканкамы ці фонды аховы птушак. Карысная заўвага архітэктарам – пазбягайце люстэркавага напылення на шыбы, птушкі бачаць у ім вольнае неба; выкарыстоўвайце сучасныя эфектыўныя тэхналогіі візуальнага адпужвання птушак!
  • Швед
    23.10.2025
    Какие наказание будет этим птицам за незарегистрированную жизнь до этого?

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць