Грамадства55

«Вельмі замінае вольнаму часу і працы». Скаргі на праблемы з інтэрнэтам у Беларусі працягваюцца

Чытачы dev.by працягваюць скардзіцца на праблемы з інтэрнэтам — як мабільным, так і хатнім, ад розных правайдараў — а таксама з VPN-сэрвісамі.

Адзін з чытачоў напісаў учора ноччу, а 2:00: «Мабільны інтэрнэт на А1 лёг. Не грузіць нават дзяржпарталы накшталт pravo.by». У пацверджанне сваіх слоў ён прыклаў скрын: ён спрабаваў адкрыць Instagram, заходзіў у тэлеграм, на YouTube і нават на pravo.by — нічога не працавала.

Суразмоўца адзначыў, што перабоі з інтэрнэтам яму асабіста «ствараюць шмат праблем», бо «на ім завязанае практычна ўсё». 

— Канкрэтна гэтай ноччу я не мог паглядзець серыял перад сном. Балазе маю хатнюю сетку. 

Ён успомніў, што тое ж самае было з ім тры дні таму — прыкладна, а 17:30, калі ён ехаў па Заводскім раёне Мінска: «Мабільны інтэрнэт не працаваў на працягу 20 хвілін». 

Чытач удакладняе, што правяраў на сайце правайдара — «ніякіх навін аб правядзенні хоць якіх работ на гэтым участку няма».

Ёсць скаргі і ад іншых карыстальнікаў:

— Вось толькі сёння інтэрнэт проста ўзяў і адсекся (або адсеклі), але хвілін праз 10 пасля званка ў «Белтэлекам» аднавіўся. 

А да гэтага ў нядзелю інтэрнэту не было ад 0:30 ночы і да 16:00 дня прыкладна (пры гэтым мабільны працаваў спраўна). Раней перыядычна ў выходныя ноччу і рана ранкам у нядзелю злучэнне адсутнічала — і так на працягу двух апошніх месяцаў. 

Суразмоўца абураецца, што гэта «вельмі замінае» і ягонай працы, і вольнаму часу, але не ўдакладняе як. Ён абмяркоўваў праблему з суседзямі, у тых правайдар — А1, і праблем такіх няма. 

Яшчэ адзін чытач расказаў нам, што «ўчора ў Discord не працавалі некаторыя эмодзі, і ў кітайскія гача-гульні складана было зайсці — праз раз з’яўлялася паведамленне: «Памылка размеркавання сервера. Праверце падключэнне да сеціва, перазагрузіце гульню і паспрабуйце зноў». 

У суразмоўцы хатні інтэрнэт ад А1. 

Журналісты праверылі сайты правайдараў: А1 паведамляе аб прафілактычных работах, праз якія 28 студзеня ва ўсёй краіне, а 29 — на вуліцы Мазурава — маглі не працаваць сэрвісы фіксаванай сувязі і VOKA. У МТС пазначана, што 28 студзеня «будуць праводзіцца планавыя работы на сетцы стаячага вышэй партнёра. У перыяд правядзення работ магчымае пагаршэнне якасці прапанаванай паслугі «Інтэрнэт».

«Белтэлекам» выклаў графік работ у абласцях і Мінску — праз іх, напрыклад, былі магчымыя перабоі з хатнім інтэрнэтам на праспекце Незалежнасці і вуліцы Хмяльніцкага.

А яшчэ адна чытачка расказвае пра праблемы з мабільным інтэрнэтам ад А1 сёння зранку. Яна прывяла дзіця ў паліклініку — і доўга не магла выклікаць таксі дадому: злучэнне адсутнічала.

— Пару мам у чарзе пад кабінетам доктара скардзіліся, што праз адсутнасць інтэрнэту на тэлефоне не могуць уключыць дзецям мульцікі, — так што праблема відавочна была не ў мяне адной. 

Пазней гэтая ж чытачка з цяжкасцю змагла падключыцца да анлайн-міта з калегамі, сувязь была вельмі дрэннай. Запыт у чат-бот пастаўшчыка паслуг нічога не даў: чытачцы даслалі інструкцыю, як усталяваць аўтаматычныя настройкі на тэлефоне.

Таксама паступаюць скаргі на працу VPN-сэрвісаў. Напрыклад, што дагэтуль «ад суботы не працуе Proton VPN — перыядычна падключаецца да рэдкіх сервераў, але інтэрнэту няма». 

Чытач спрабаваў і на ByFly, і на А1 — і нічога. «Працы гэта не закранае», — удакладняе ён. 

Другі чытач кажа, што знайшоў лайфхакі: ён мяняе серверы, пакуль не дойдзе да Румыніі — «да яе Proton VPN добра падключаецца». Аднак у папярэдняга спікера гэты лайфхакі не працуе: 

— Так, перыядычна знаходзяцца такія серверы, але звычайна пры падключэнні да іх альбо наогул знікае інтэрнэт, альбо застаецца працаваць толькі тэлеграм. А ўчора я змог падключыцца да аўстрыйскага сервера — і быў інтэрнэт, але праз гадзіну падключэнне перастала працаваць.

Пра збоі ў працы VPN-сэрвісаў карыстальнікі паведамляюць ад 25 снежня. Многія ў той дзень не маглі падключыцца да VPN-сэрвісаў Proton, NordVPN, TunnelBear і іншых. Некаторыя сэрвісы, напрыклад, Psiphon, заставаліся даступныя. Сярод сайтаў, пры падключэнні да якіх узніклі праблемы, — Twitch, Steam і Reddit.

Каментары5

  • АBN
    30.01.2025
    З суботы тры дні не раскручваўся vpn. Смартфонам прышлося не карыстацца.
  • Дэградацыя
    30.01.2025
    "Пара мам в очереди под кабинетом доктора жаловались, что из-за отсутствия интернета на телефоне не могут включить детям мультики"
    ..............

    Дык а можа ўвогуле не праблема? Чаму вы гэта разглядаеце як праблему? Хай дзіцё адпачне ад ўсей гэтай дураты.
  • Ёсік
    30.01.2025
    Далей будзе горш, маркаў жа хоча нейкі аналаг расейскага кантролю зрабіць. Зноў у банкі пачнем езьдзіць з плацёжкамі, па фондах ды статыстыках. Раней жа жылі неяк, сустракаліся.

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць