Грамадства88

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі

Акторы-купалаўцы Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч у вобразе беларускіх чыноўнікаў запісалі відэа пад песню «Сігма бой». Яны танчаць і распавядаюць пра звычайны працоўны дзень, у якім ёсць усё — ад думак аб народзе да затрымання экстрэмістаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Акторы Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч добра вядомы беларусам як чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч. Яны запісалі чарговае відэа для сацсетак гумарыстычнага праекта «ЧынЧынЧэнэл».

Акторы станчылі пад шалёна папулярны цяпер трэк «Cігма бой», каб распавесці пра «звычайны працоўны дзень беларускіх чыноўнікаў». У іх версіі чыноўнікі думаюць аб народзе і Лукашэнку, ацэньваюць сітуацыю ў краіне, прыходзяць з праверкай, бяруць адказнасць на сябе, саджаюць экстрэмістаў, раздаюць указанні, слухаюць загады зверху, размінаюць падвойныя падбародкі і прымаюць любоў народа.

@chinchinchannelofficial Рабочий день белорусского чиновника #сигмабой #тренды #trends #беларусь #чинчинченэл ♬ оригинальный звук - БелГосТикТокКанал

Агулам за два дні відэа набрала ў сацыяльных сетках ужо больш за мільён праглядаў і дзясяткі тысяч лайкаў.

Але цікавы факт: аўдыторыя ў інстаграме і тыктоку па-рознаму адрэагавала на гумарыстычнае відэа.

Каментаваць у інстаграм прыйшлі ў асноўным беларусы, якія зразумелі прыкол і пачалі пісаць адпаведныя каментарыі: «Захацелася лайкнуць, але ёсць адчуванне, што мяне за гэта пасадзяць».

«Чыноўнікі» рэагавалі на каментарыі з усёй сур’ёзнасцю. За выкарыстанне стыкера з бульбай адказвалі: «Выкарыстанне бульбы ў гумарыстычных мэтах можа быць расцэнена як дыскрэдытацыя і абраза годнасці дадзенай сельскагаспадарчай культуры».

Тым жа, хто неяк парушаў «заканадаўства» пагражалі пакараннем — напрыклад, прызначэннем папраўчых работ у выглядзе прагляду іншых аўдыявізуальных прадуктаў на БелДзяржІнстаграмКанале «ЧынЧынЧэнэл» на працягу 15 сутак.

За станоўчыя каментарыі абяцалі заахвочванне ў выглядзе аднаго лайка з занясеннем у асабістую справу.

А вось у тыктоку відэа паглядзелі і расіяне, шмат хто з якіх паверыў, што гэта сапраўдныя беларускія чыноўнікі так вядуць сацсеткі. Адныя пачалі захапляцца тым, якая Беларусь вясёлая краіна, другія цікавіліся, ці не праз гэтых людзей комік Слава Камісаранка не можа вярнуцца на радзіму. Ну а трэція пісалі, што цяпер хочуць атрымаць беларускае грамадзянства і ўдакладнялі, ці дадуць яго за станоўчы каментарый.

Каментары8

  • Маё - тваё
    02.02.2025
    АБАЖАЦЬ
  • Петруха
    02.02.2025
    Эта чё типа опазиционный юмор? блеванул
  • Клоуну
    02.02.2025
    Петруха, это потому что тебя работать в субботу вечером заставляют

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць