Свет55

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт

Уладзімір Пуцін не плануе выступаць з якімі-небудзь заявамі з нагоды катастрофы самалёта авіякампаніі Azal («Азербайджанскія авіялініі»), якая адбылася ў снежні. Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, каментуючы публікацыю азербайджанскіх СМІ, у якой Расіі прапануецца ўзяць на сябе адказнасць за інцыдэнт.

«Не, не плануецца [выступленне па тэме катастрофы]», — коратка адказаў Пяскоў на адпаведнае пытанне.

Самалёт «Азербайджанскіх авіяліній» Embraer E190, які ляцеў з Баку ў Грозны, разбіўся каля казахстанскага Актау 25 снежня. З 67 чалавек на борце выжылі толькі 25. Сцвярджаецца, што ён быў збіты расійскім зенітна-ракетным комплексам «Панцыр-С». Упэўненыя ў гэтым азербайджанскія ўлады пагражаюць падаць на Маскву ў міжнародны суд, калі яна не прызнае сваёй віны.

Апублікаваныя нядаўна вынікі папярэдняга расследавання Мінтранса Казахстана сведчаць пра шматлікія пашкоджанні фюзеляжа, крылаў і хваста самалёта. У дзень катастрофы ў аэрапорце Грознага дзейнічаў рэжым «Дыван» (закрыццё паветранай прасторы), але экіпаж даведаўся пра гэта ўжо толькі пасля атрыманых пашкоджанняў.

Азербайджан абвінавачвае Расію ў спробе схаваць праўду, параўноўваючы гэта з расследаваннем крушэння малайзійскага самалёта MH17 у небе над украінскім Данбасам у 2014 годзе. Масква, аднак, працягвае адмаўляць сваю адказнасць, нягледзячы на публікацыю вынікаў расследавання ў Казахстане.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў запатрабаваў пакарання вінаватых і раскрытыкаваў спробы Расіі схаваць факт атакі.

Каментары5

  • #
    07.02.2025
    Для Кавказа это оскорбление
    Проиграет рф по всем фронтам
  • Барадзед
    07.02.2025
    Правильно, подайте на него в суд, так ему и надо этому путлеру.
  • Піў-піў-піў
    07.02.2025
    Чаму ад кадырава не патрабуюць выбачэнняў на камеру? Гэта ж ягоныя падзельнікі збілі самалёт.

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць