Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы
8 лютага Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA назвала лаўрэатаў IV прэміі «Бізнес вольнай Беларусі». Пераможцы ў пяці намінацыях Free Belarus Business Awards атрымалі па 5 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Варшаве, піша «Белсат».

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй IV Free Belarus Business Award, Варшава, 9 лютага 2025 года. Фота: «Белсат»
Віцэ-прэзідэнтка ABBA Марына Гірын назвала пераможцаў чацвёртага конкурсу Free Belarus Business Awards у пяці намінацыях. Кожны з лаўрэатаў атрымаў у якасці прызу 5 тысяч еўра.
- Некамерцыйная арганізацыя года — Беларускі моладзевы хаб (Варшава).
- Сацыяльнае прадпрыемства года — Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі (EIMP) у Вільні.
- Інавацыйны бізнес года — фірма «Althouse» з Варшавы (вытворчасць будаўнічых матэрыялаў).
- Брэнд года — кавярня «Кава і людзі» («Kawa i Ludzie») ў Сопаце.
- Найлепшы бізнес года — праект беларускага адзення «Жнівень» («Znivien»).
Па словах арганізатараў, у чацвёртым конкурсе «Free Belarus Business Awards» бралі ўдзел 50 беларускіх бізнесаў у выгнанні.
Пераможцаў выбірала міжнароднае журы, паведамляюць арганізатары.
-
«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне
-
Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
-
Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
Так вось, гэта людзі якія прымусова адабралі даброты ў трэціх асобаў і аддалі пестунам-ўлюблёнцам
Савецкі конкурс на лепшага прадпрымальніка з прадпрымальніцтвам, дзе шукаецца як дагадзіць пакупніку (спажыўцу) ня тое, што нічога агульнага ня мае, ён антаганістычны, бо канкурсанты шукаюць, як дагадзіць прымусоваму пераразьмеркавальніку, цэнтраплянавіку, чыноўніку