Усяго патроху2222

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі

«Сметніцы ля кожнай лавачкі. Вельмі смачная ежа. Больш актуальныя сэканды».

Гродна. Ілюстрацыйнае фота

Паўгода назад дзяўчына разам з бацькамі перабралася з Маскоўскай вобласці Расіі ў Гродна. У сваім тыктоку яна расказала, чым ёй падабаецца гэты горад, а таксама пра адрозненні ў прадуктах, атмасферы, людзях і навучанні ў школе.

Першае, на што яна звяртае ўвагу, гэта сметніцы, якія ў Гродна знаходзяцца «ля кожнай лавачкі, у кожным месцы». У той час, як у расійскім горадзе, дзе яна жыла, па словах дзяўчыны, яны стаялі далёка не паўсюль.

Школьніца Ліза шэсць месяцаў таму пераехала з Падмаскоўя ў Гродна. Скрын відэа: Lizasventt0 / TikTok

Другі момант, які прываблівае аўтарку роліка — еўрапейская атмасфера горада. «Я не аматар савецкага вайба. Напрыклад, як з серыяла «Слова пацана». Не. Гэта дакладна не маё. Я вельмі люблю еўрапейскія вулачкі, еўрапейскія будынкі. Ведаеце, такога пастэльнага колеру, у якіх вокны такія прыгожыя. І на гэтых вокнах вісяць кветачкі».

«Я люблю разглядаць каталіцкія саборы, хрысціянскія саборы, якіх тут таксама шмат, лютэранскія касцёлы. Усё тут вельмі прыгожа і гарманічна глядзіцца», — блытаючыся ў тэрмінах, але з захапленнем расказвае дзяўчына.

Пазней адзін з каментатараў яе паправіў: «Адкрыю сакрэт, у Гродне каталіцкія, лютэранскія і праваслаўныя цэрквы, саборы, касцёлы і нават кірхі — УСЕ ХРЫСЦІЯНСКІЯ».

Аўтар відэа на гэта адказала: «У нас былі толькі праваслаўныя цэрквы/саборы, мячэці. Каталіцкіх сабораў я нідзе не назірала, нават у Маскве, Піцеры. Таму для мяне каталіцкія і лютэранскія цэрквы — нешта новае і цікавае)».

Дзяўчына заўважае, што гэтае ўражанне ў яе менавіта пра Гродна. Пра Мінск яна такога сказаць не можа. «Гэта не значыць, што Мінск мне не падабаецца. Я проста кажу, што Гродна па вайбе мне падыходзіць больш».

Асобна школьніца расказала пра адрозненні ў ежы:

«Тут вельмі смачная ежа. Здавалася б, якія змены? Не. Яны ёсць і яны дастаткова вялікія. Па-першае, гэта малочка. Яна тут нашмат смачнейшая. Я не магу сказаць такое пра смятану, кефір, таму што я проста іх не люблю. У асноўным я харчуюся малаком, творагам, сырнікамі і сыркамі».

Мяса, як сцвярджае школьніца, таксама смачнейшае ў Гродне. А вось у садавіне і гародніне ніякіх адрозненняў яна не заўважыла.

Не засталіся па-за ўвагай дзяўчыны і адрозненні ў школе. Яна сцвярджае, што беларускай школьнай праграмай яна «больш чым задаволена» нягледзячы на некаторыя адрозненні з расійскай.

«Тут мы не спяшаемся, не пераскокваем з тэмы на тэму і абгаворваем матэрыял як мінімум два ўрокі».

Школьніца заўважае, што першыя два месяцы ёй было складана прызвычаіцца да дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі, якая існуе ў беларускіх школах.

«Я не разумела, як пераводзіць у пяцібальную сістэму, то-бок, якія мне ацэнкі патрэбныя, каб я магла выйсці выдатніцай. У выніку я разабралася і прызвычаілася. Але ўсё роўна недзе ў глыбіні душы мне больш падабаецца пяцібальная сістэма»,

Не засталася па-за ўвагай дзяўчыны і мода. Па яе словах, у Гродне яна «больш развітая, і людзі ў брэндах разбіраюцца больш». «Зразумела, горад знаходзіцца побач з Польшчай, і ўсё вязуць адтуль», — тлумачыць тыктокерка.

«Насамрэч гэта вельмі крута. Тут я знайшла для сябе больш рэчаў. І я скажу так: тут больш актуальныя сэканды. У Расіі сэканды не актуальныя ад слова «зусім», а тут жа яны вар'іруюцца як самыя звычайныя магазіны адзення».

У каментарах у адказ на пытанні да відэа дзяўчына піша, што займаецца з рэпетытарам беларускай мовай. У школе ёй пакуль адзнакі па ёй не ставяць. На пытанне, чаму пераехалі ў Гродна, яна адказала, што бацькам «захацелася горад цішэйшы, бліжэйшы да Еўропы, і сама Беларусь нам вельмі падабаецца».

Сярод каментатараў знайшоўся яшчэ адзін чалавек, які пераехаў у Гродна з расійскай Пермі, які адзначыў падабенства думак:

«Маё меркаванне супадае з вамі, і мне падабаецца гэтая еўрапейская атмасфера. Нават вось у Новы год на Савецкай (пешаходная вуліца ў Гродна — НН) як быццам я не ў Беларусі, а недзе ў іншай краіне».

Каментары22

  • ))
    14.02.2025
    Усё бы нічога але потым вырасьце Бондарава нумар 2 і пачне беларусаў вучыць як жыць (без рэакцый прыватнага характара).
  • Egorka
    14.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    14.02.2025
    Эўропа ў першую чаргу гэта грамадства а не архітэктура і ежа
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну9

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе5

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць