Грамадства1010

«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ

Вядомы прапагандыст Ігар Тур вырашыў «зайсці на саматабуіраваную тэму» і патлумачыць, «навошта ў грамадзянскіх арганізацыях з'яўляюцца «намеснікі па бяспецы» або іншыя спецыялісты з ліку супрацоўнікаў КДБ». Маўляў, апаненты рэжыму наіўна думаюць, што гэта для барацьбы з іншадумствам супрацоўнікаў, а насамрэч мэта больш высакародная.

Ігар Тур. Скрыншот з відэа АНТ

Для барацьбы з іншадумствам сярод супрацоўнікаў, як сцвярджае Тур, гэтага не трэба:

«каб адсачыць рэальны або патэнцыйны пераход нейкага супрацоўніка арганізацыі Х на цёмны пратэстны бок — больш чым дастаткова праграмных сродкаў з «цэнтра», а таксама рапартаў легендаванага разведчыка, які/-ія, я вас запэўніваю, ёсць у любой беларускай арганізацыі, буйной па складзе калектыву, абаротцы або інвестыцыях».

Штатныя ж супрацоўнікі КДБ накіроўваюцца ў арганізацыі, як выказаўся прапагандыст,

«не для дадатковага кантролю за прадпрыемствам, а роўна наадварот — для стымулявання росту ККД арганізацыі».

Маўляў, у кожнай вялікай арганізацыі існуе свая кіраўнічая вертыкаль на чале з генеральным дырэктарам, а пад ім — намеснікі, начальнікі ўпраўленняў і кіраўнікі аддзелаў. У такой структуры ёсць месца і кумаўству, і заняццю пасад людзьмі неадпаведнай кваліфікацыі, і проста фармалізму. І генеральны дырэктар, нават калі бачыць кепскую сітуацыю, нібыта не заўсёды можа нешта зрабіць, бо гэта і парушае нейкую раўнавагу, і вымагае праходжання бюракратычных працэдур. І ўвогуле, «ў цэлым завод нібыта нармальна працуе — план выконвае сяк-так, хоць тэарэтычна маглі б і ўдвая больш, напэўна…»

«Нібыта як фармальна ўсё нармальна, па факце ж — і краіне дрэнна ад недаатрыманага прыбытку, і людзі ўсё бачаць у кіраванні, а раз так, то спусціўшы рукавы працуюць, і ўвогуле — такое сабе».

Шараговаму супрацоўніку «у якога душа баліць за завод», то і зрабіць без гэбэшнікаў у кіраўніцтве, на думку Тура, нічога немагчыма: «Наверх, у канцэрн або ў міністэрства, не напішаш, а калі і атрымаецца — спусцяць вырашаць праблему бо таго ж гендырэктару і яго вертыкалі, пра якую і пісаў. Так сабе атрымаецца, усё ж разумеем».

«А калі ў кіраўніцтве ёсць чалавек з прамым выхадам на іншае ведамства, і мякка кажучы — моцнае… Яму нават не абавязкова пісаць рапарт аб бягучым становішчы спраў на заводзе, які можа моцна адрознівацца ад справаздачы ў канцэрн ад гендырэктара. Сам факт таго, што такі рапарт можа ісці ў КДБ, а адтуль — куды заўгодна… Стымулюе ўсіх на заводзе не заплюшчваць вочы на праблемы, а працаваць нармальна. Гендырэктара, усіх намеснікаў, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў», — расхвальвае наяўную сістэму Ігар Тур.

Каментары10

  • ###
    13.02.2025
    Он ещё не рассказал о горячем сердце , чистых руках и холодной голове...Рыцари в белом...мля.
  • Andrew
    13.02.2025
    Заметно что у человека в голове вместо мозгов туалетная бумага.
  • даведка
    13.02.2025
    Ещё ни один зам по безопасности из КГБ не посадил ни одного коррупционера... Характерный пример с топами БЖД, которая была просто пронизана офицерам КГБ, которые в упор не замечали ни разграбления, ни многомиллионного общака, ни теперь регулярных чрезвычайных происшествий и аварий на железной дороге.

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць