Грамадства22

Беларус паспрабаваў атрымаць грамадзянства Украіны, бо ягоныя продкі ў 1918 годзе нібыта жылі ва УНР

Грамадзянін Беларусі спрабаваў праз суд ва Украіне пацвердзіць факты жыцця ў 1918 годзе сваіх дзядулі і бабулі на тэрыторыі Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай Дзяржавы, каб на гэтай падставе атрымаць грамадзянства сучаснай Украіны, заўважыла «Радыё Свабода».

Пашпарт Украінскай Народнай Рэспублікі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: frankovi.com.ua

Як стала вядома «Радыё Свабода», у сваёй заяве ў суд беларус паведаміў, што ягоны дзядуля нарадзіўся ў вёсцы Плотніца Пінскага павета (цяпер Столінскі раён Беларусі), а бабуля — у вёсцы Відзібор.

Як вынікала з ліста, падрыхтаванага Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, населеныя пункты Відзібор і Плотніца Столінскай воласці Пінскага павета сапраўды ўваходзілі ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі згодна з Брэсцкай мірнай дамовай і законам аб падзеле Украіны на землі ад 6 сакавіка 1918 года, а ў красавіку-снежні 1918 года — у склад Украінскай Дзяржавы.

У той жа час грамадзянін Беларусі не змог даказаць у судзе, што ягоныя сваякі стала жылі на тэрыторыі гэтых населеных пунктаў, бо, на думку суддзяў, «належных і дапушчальных доказаў сталага пражывання дзядулі і бабулі на тэрыторыі УНР і Украінскай Дзяржавы заяўнік не прадставіў».

Пры гэтым у судовым рашэнні адзначаецца, што суд таксама атрымаў даведку, датаваную 27 студзеня 1966 года, якую выдалі ў Свята-Узнясенскай царкве, што дзядуля заяўніка з 12 жніўня 1946 года да 5 лютага 1955 года працаваў ахоўнікам і прыбіральшчыкам царквы, якая адносілася да Столінскага прыходу Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Відзібор.

У працэсе разгляду заявы суд дапытаў грамадзяніна Беларусі і ягоную маці, але палічыў, што іх паказанні не могуць лічыцца доказамі, паколькі яны абодва не былі сведкамі падзей.

Апеляцыйны суд пацвердзіў рашэнне суда першай інстанцыі аб адмове ў задавальненні заявы.

Згодна з украінскім заканадаўствам, грамадзянін Беларусі можа абскардзіць адмову ў касацыйным парадку.

Украінскае заканадаўства прадугледжвае некалькі падстаў для атрымання іншаземцамі грамадзянства Украіны, у тым ліку жыццё продкаў на тэрыторыі Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай Дзяржавы, паколькі ў Канстытуцыі краіны вызначана, што Украіна з'яўляецца правапераемніцай УНР, Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, Украінскай Дзяржавы і Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Згодна з законам аб грамадзянстве, прэтэндэнт павінен даказаць, што ягоныя продкі стала жылі на гэтых тэрыторыях.

Каментары2

  • Унр
    18.02.2025
    Украінцам нератрэбныя грамадзяне, і сваіх замнога - каго на фронт, каго на ўцёкі за мяжу
  • Asia
    18.02.2025
    А где документы, что Украина правопреемник?
    Никаких таких документов нет, поэтому все гос органы незаконны, как и этот суд ))

Цяпер чытаюць

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць