Свет88

Разведка ЗША не бачыць у Пуціна зацікаўленасці ў рэальным мірным пагадненні па Украіне

Уладзімір Пуцін не зацікаўлены ў рэальным мірным пагадненні і па-ранейшаму лічыць, што ў канчатковым выніку выйграе вайну і зможа кантраляваць усю Украіну, сведчаць разведданыя ЗША і іх найбліжэйшых саюзнікаў. Пра гэта NBC News паведамілі чатыры прадстаўнікі заходняй разведкі і два прадстаўнікі Кангрэса ЗША.

Фота: Artem Priakhin / SOPA Images LightRocket via Getty Images

Пуцін спадзяецца дачакацца моманту, калі зможа ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Украіны, паведамілі крыніцы NBC.

«Ён думае, што перамагае», — сказаў адзін з прадстаўнікоў заходняй разведкі, дадаўшы, што страты Расіі на полі бою не прымушаюць Пуціна спыніць вайну.

Чыноўнікі ў ЗША і іншых заходніх краінах скептычна настроеныя да таго, што Пуцін мог бы пайсці на кампраміс і пагадзіцца на рэальную, трывалую мірную дамову, сказалі крыніцы. Аднак на Захадзе ёсць меркаванне, што расійскі прэзідэнт мог бы правесці перамовы, каб паглядзець, якія саступкі ён мог бы атрымаць. Таксама ён мог бы паспрабаваць інтэгравацца назад у міжнародную супольнасць, лічаць суразмоўцы NBC.

Расійскі прэзідэнт не мае намеру выводзіць войскі з тэрыторыі Украіны ці адводзіць з заходняй часткі Расіі, сказалі NBC крыніцы з ліку прадстаўнікоў выведкі.

Больш за тое, Пуцін стаў больш упэўненым пасля нядаўніх каментароў прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, з якіх вынікае, што Вашынгтон не разглядае сяброўства Украіны ў НАТА як рэальны вынік перамоў, патлумачылі крыніцы. «Ягоныя мэты застаюцца максімалісцкімі», — дадаў адзін з прадстаўнікоў разведкі.

Пуцін, аднак, мог бы пагадзіцца на часовае спыненне агню і на больш шырокае мірнае пагадненне, таму што гэта дало б расійскай арміі час на аднаўленне, сказалі суразмоўцы журналістаў.

Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Браян Х'юз у адказ на просьбу пракаментаваць сітуацыю заявіў:

«Кіраўніцтва прэзідэнта Трампа стварыла першую магчымасць для перамоў за многія гады, і ён зрабіў гэта ўсяго праз чатыры тыдні пасля заступлення на пасаду. Адміністрацыя Трампа працягне дамагацца пагаднення, якое будзе прасоўваць амерыканскія інтарэсы і прывядзе гэты канфлікт да канчатковага ўрэгулявання».

У размове з журналістамі 17 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў:

«Я думаю, ён [Пуцін] хоча перастаць змагацца». На пытанне, ці думае ён, што расійскі прэзідэнт хоча захапіць усю Украіну, Трамп адказаў: «Не, я думаю, ён хоча спыніць», паведамляе NBC News.

18 лютага прайшла першая сустрэча дэлегацый Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе. Сустрэча працягвалася каля чатырох гадзін. Па словах памочніка прэзідэнта Расіі Юрыя Ушакова, удзельнікі дамовіліся аб падрыхтоўцы сустрэчы Пуціна і Трампа, развіцці двухбаковых адносін, агучылі свае «прынцыповыя падыходы па Украіне» і дамовіліся «ўлічваць інтарэсы адзін аднаго». Ушакоў дадаў, што саміт з удзелам Трампа і Пуціна наўрад ці адбудзецца на наступным тыдні.

Каментары8

  • Ганьба
    18.02.2025
    Цап-царап - гэта не толькі пра Пуйло, гэта яшчэ і пра Трампло.
  • Андрусь
    18.02.2025
    Ганьба,
    Дурны прыклад заразны . Трамп пайшоў шляхам Пуціна . Перадзел свету, нагадвае пакт Молатава- Рыбентропа
  • Элементарно!
    18.02.2025
    Просто американские разведчики не находятся в столь дружественных отношениях с путиным, как Трамп!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй7

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай9

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ2

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс14

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму27

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава25

Дзень не такога і чужога жыцця вачыма журналіста-шпіёна1

На пляжы ў Гродне паставілі «празрыстую» распранальню ФОТАФАКТ9

«Нам самім не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску3

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй7

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць