Улада

Судовы прэцэдэнт не ўпісваецца ў прававую сістэму Беларусі

Судовы прэцэдэнт для прававой сістэмы Беларусі не з’яўляецца крыніцай права.
Пра гэта заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас онлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайтах Нацыянальнага прэс-цэнтра і Канстытуцыйнага суда Беларусі, а таксама інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Пётр Міклашэвіч нагадаў, што судовы прэцэдэнт — гэта вынесенае судом па канкрэтнай справе рашэнне, абгрунтаванне якога робіцца правілам, абавязковым для ўсіх судоў той жа або ніжэйшай інстанцыі падчас вырашэння аналагічнай справы. Аднак у нашай прававой сістэме судовыя пастановы, што прымаюцца па канкрэтных справах, не распаўсюджваюцца на няпэўную колькасць асобаў.

Паколькі пытанне інтэрнэт-карыстальніка датычыла менавіта магчымасці ўвядзення прэцэдэнтнага прынцыпу ў гаспадарчае правасуддзе, Пётр Міклашэвіч спаслаўся на артыкул 2 закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь». Ён гаворыць, што да нарматыўных прававых актаў адносяцца пастановы менавіта Пленума Вышэйшага гаспадарчага суда, што прымаюцца на падставе матэрыялаў абагульненай судовай практыкі разгляду гаспадарчых спрэчак.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць