Грамадства3131

На сустрэчы Лукашэнкі з бізнэсменамі нікому з іх не далі сказаць ні слова? А цэнтральнай задачай было запалохаць Кім

Прадстаўнікі мінскай бізнэс-супольнасці лічаць, што асноўны сэнс сустрэчы Лукашэнкі з бізнэсам быў у чарговым прагаворванні пагроз, а асноўным адрасатам была ўласніца «Вайлдберыз», расіянка Таццяна Кім, якая нядаўна атрымала вялікія льготы. 

Сустрэча, якая падавалася як дыялог Лукашэнкі з прадстаўнікамі камерцыі, падобна, ніякім дыялогам не з'яўлялася. 

«Наша Ніва» не змагла адшукаць на БелТА ці ў «Пуле першага» ніводнай цытаты кагосьці з запрошаных на мерапрыемства бізнэсменаў. Выглядае, што гаварылі выключна Аляксандр Лукашэнка і першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, а бізнэсмены толькі слухалі без магчымасці выступіць. 

Снапкоў нават ад імя бізнэсу — хоць з'яўляецца пры гэтым чыноўнікам — заявіў пра агульнае адабрэнне таго, што старшыні райвыканкамаў цяпер будуць узгадняць кіраўнікоў прыватных кампаній. 

У маналогу Лукашэнкі, які прыводзіцца на афіцыйных рэсурсах, вылучаецца традыцыйны набор пагроз і зняваг у бок прысутных. Вось асноўныя: 

— «Мы кантралюем [бізнэс], ды яшчэ як. Ну так і вас будзем кантраляваць, калі вы гэта заслугоўваеце»; 

— «Вы не святыя і мы на вас, як на абразЫ, маліцца не збіраемся»; 

— «Калі яны (бізнэсмены — НН) нешта недзе зрабілі не так… Не проста парушылі, а растапталі закон, ну дык у нас шмат свабодных месцаў [у турме] — я пра гэта шчыра кажу»; 

— «У нас тут няма недзяржаўных прадпрыемстваў»;

— «Любое прадпрыемства мусіць працаваць на Беларусь, на дзяржаву. Тады ў мяне ніякіх не будзе да вас прэтэнзій»

— «Ніхто ў вас бізнэс не адбярэ, ніхто вас нахіляць не будзе, дзяліць нешта не будзе. Гэта я вам гарантую. Але дзяржаўны інтарэс перш за ўсё»;

— «Паглядзім яшчэ на пытанні вашай работы ў плане вываду валюты за мяжу, а то ў нас некаторыя, асабліва замежныя кампанііі… Людзі тут карачацца, а кіраўнікі выводзяць за мяжу. […] Калі вы хаваеце за мяжой грошы, заробленыя тут, то маё стаўленне да вас якое павінна быць?» і гэтак далей. 

Часцей за Лукашэнку і Снапкова паказвалі толькі Таццяну Кім.

Таццяна Кім. Фота: Wikimedia Commons

Адзін са старажылаў мінскага дэвелапмента, якога «Наша Ніва» папрасіла патлумачыць, што ён зразумеў з маналогу Лукашэнкі, адказаў, што пасля абмеркавання дэталяў з калегамі яны разам спыніліся на думцы, што ўсё мерапрыемства было арганізавана толькі для таго, каб папалохаць самую багатую жанчыну Расіі, Таццяну Кім. Яна ўлезла ў вялікі бізнэс-праект у Беларусі, «але можа не аддаваць яшчэ сабе справаздачы, што тут не робіцца чысты бізнес, і на кожны рубель ільготы спрос на два». 

Уласніца «Вайлдберыз» запусціла праект па будаўніцтве вялікага лагістычнага хаба ў індустрыяльным парку Вялікі Камень. 

Анансаваны аб'ём інвестыцый блізкі да $120 мільёнаў, на 27 гектарах зямлі пад Мінскам вырасце размеркавальны цэнтр на 140 тысяч квадратных метраў. Умовы, на якіх Кім атрымала зямлю, пакуль невядомыя і з'яўляюцца прадметам спекуляцый у сталічных бізнэс-колах. 

Па гэтым праекце «Вайлдберыз» будзе цалкам вызвалены ад падатку на прыбытак цягам 10 год з моманту з'яўлення прыбыткаў, а пасля гэтага перыяду і да 2026 года будзе плаціць толькі палову ад стандартнай стаўкі. Да 2026 года таксама не будзе выплачвацца падатак на нерухомасць і зямельны падатак. Першыя пяць год таксама не будзе падатку на дывідэнды. ПДВ на тавары, вырабленыя на тэрыторыі ЕАЭС, выплачваць таксама будзе не трэба. Можна будзе эканоміць і на заробках персаналу, таму што ў Вялікім Камені падаходны падатак на супрацоўнікаў меншы, ён складае 9%. 

Ілюстрацыйнае фота

«Я так разумею, што чытаць натацыі і яшчэ раз прагаворваць правілы гульні толькі адной Кім было б непрыгожа, бо яна ўсё ж не мясцовая.

Таму склікалі нейкую салянку «блатных і жабракоў», дзе большасць не з'яўляецца ні вялікімі працадаўцамі, ні фінансавымі вараціламі. А калі гэтых людзей што і аб'яўдноўвае, дык тое, што яны яшчэ не сядзелі. 

І ім зачыталі натацыі і агульную інфармацыю пра тое, як у нас добра жывецца — Снапкоў пацвердзіць. Мы гэта ўсё чуем ужо 30 гадоў і новага не прагучала літаральна нічога. Таму мы схіляемся да думкі, што спектакль ставіўся толькі для адной расіянкі. 

Збор гэты, дарэчы, планаваўся яшчэ да выбараў, і пра гэта ўсе ведалі, нават канкрэтную дату.

Запрошаныя насіліся па горадзе і казалі, што іх запрасілі да Лукашэнкі: «А што яму трэба казаць? А дайце парады». 

Але ў Кім не атрымлівалася да выбараў — перанеслі. Правялі толькі тады, калі ў яе атрымлівалася. 

І тое, што з усіх губернатараў краіны там быў толькі губернатар Міншчыны (як быццам бы ў іншых абласцях няма камерцыі), таксама пацвярджае наша меркаванне. Гэта так усе і зразумелі. Папалохалі яе, ну і заадно іншых», — дадаў яшчэ адзін сталічны прадпрымальнік з багатай бізнэс-біяграфіяй. 

*** 

Таццяна Кім (Бакальчук) — заснавальніца анлайн-рытэйлера «Вайлдберыз». Самая багатая жанчына Расіі з капіталам $7,4 мільярда. З нядаўняга часу актыўна інвестуе ў Беларусі. 

Каментары31

  • Изя
    20.02.2025
    Один жулик поверил другому более крупному жулику что все будет хорошо....бывает
  • [Рэд. выдалена]
    20.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ніхто вас нахіляць не будзе
    20.02.2025
    Простите. Мужчин тоже?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае1

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі13

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры12

«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку7

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае1

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць