Гісторыя22

У Егіпце ўпершыню за стагоддзе зноў знайшлі грабніцу фараона

Апошні раз у Егіпце знаходзілі грабніцу фараона ў 1922 годзе — тады даследчыкі адкрылі месца пахавання Тутанхамона. Новую грабніцу знайшлі роўна праз сто гадоў, але апазнаць як грабніцу фараона Тутмоса II змаглі толькі цяпер.

Рэльеф Тутмоса II у Карнакскім храме. Фота: Wikimedia Commons

Члены сумеснай егіпецка-брытанскай місіі ідэнтыфікавалі грабніцу фараона Тутмо́са II, якая знаходзіцца ў раёне Вадзі-Габанат-эль-Куруд на захад ад Луксора, паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта. 

Грабніцу выявілі яшчэ ў 2022 годзе, аднак толькі цяпер яе дакладна атрыбутавалі — навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэта пахаванне сапраўды належала Тутмосу II, які кіраваў Егіптам у 1492—1479 гг. да н.э. і памёр ва ўзросце 40 гадоў ад загадкавай высыпкі.

Фрагмент роспісу столі з зорным небам, выяўлены ў грабніцы. Фота: Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта
Разбураная грабніца фараона Тутмоса II. Фота: Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта
Разбураная грабніца фараона Тутмоса II. Фота: Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта

Як адзначае выданне, археолагі змаглі апазнаць грабніцу Тутмоса II дзякуючы алебастравым вазам з надпісам «спачылы цар» і фрагментам рытуальных тэкстаў, а таксама сасудам з імёнамі фараона і яго жонкі і пераемніцы Хатшэпсут, адной з нямногіх жанчын-кіраўніц Егіпта. Таксама ў грабніцы выявілі фрагменты старажытнага роспісу з зорным небам.

«Гэтыя знаходкі дазваляюць з упэўненасцю сцвярджаць, што выяўленае пахаванне сапраўды належала Тутмосу II», — заявіў генеральны сакратар Вярхоўнага савета старажытнасцяў Егіпта Мохамед Ісмаіл Халед.

Фрагмент алебастравай вазы з картушам, які змяшчае царскае імя. Фота: Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта

Паводле даследчыкаў, грабніца была моцна пашкоджаная ў выніку паводкі, якая адбылася неўзабаве пасля смерці Тутмоса II. Яго мумію знайшлі яшчэ ў 1881 годзе, але месца пахавання фараона дагэтуль заставалася невядомым. Цікава, што яе выявілі ў іншым месцы — у тайніку Дэйр-эль-Бахры ў канцы XIX стагоддзя. Там тады знайшлі шмат царскіх парэшткаў, у тым ліку мумію Тутмоса III, сына Тутмоса II, аднаго з самых знакамітых правіцеляў Егіпта.

У ценю сваякоў. Хто такі Тутмос II?

Тутмос II быў фараонам XVIII дынастыі Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1492—1479 гг. да н.э. Ягонае кіраванне было адносна кароткім і не адзначалася маштабнымі ваеннымі кампаніямі ці грандыёзнымі будаўнічымі праектамі, у адрозненне ад дзейнасці яго папярэднікаў і пераемнікаў. Паводле крыніц, ён здушыў паўстанне на поўдні Нубіі і стрымаў пагрозу з боку азіяцкіх плямёнаў, але ў цэлым яго ўлада залежала ад магутных палацавых груповак і, магчыма, ад ягонай жонкі Хатшэпсут, якая мела значны ўплыў пры двары.

Галава муміі фараона Тутмоса II. Фота: Wikimedia Commons

Хатшэпсут, не толькі яго жонка, але і зводная сястра, была адной з найвыбітнейшых кіраўніц Егіпта. Пасля смерці мужа яна спачатку кіравала як рэгентка пры малалетнім Тутмосе III, сыне Тутмоса II ад наложніцы Ісіды, а затым захапіла ўладу і сама стала фараонам. Менавіта Хатшэпсут пазней адбудавала велічны храм у Дэйр-эль-Бахры, дзе была выяўлена мумія Тутмоса II, і правяла гандлёвую экспедыцыю ў краіну Пунт.

Храм у Дэйр эль-Бахры, пабудаваны Хатшэпсут, жонкай Тутмоса II. Цела фараона, якое першапачаткова было пахавана ва ўласнай грабніцы, было пасля перанесены жрацамі ў тайнік храма, дзе яго і выявілі даследчыкі ў 1881 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Сам Тутмос II, паводле меркаванняў даследчыкаў, памёр маладым, магчыма, ад хваробы. Ягонае кіраванне, якое ў значнай ступені залежала ад двара і жрэцтва, цьмянее на фоне кіравання яго знакамітай жонкі і яго сына, вялікага заваёўніка Тутмоса III. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Клас
    20.02.2025
    Вось гэта цікавы й класны артыкул! А тое стаміла чытаць пра лукашэнку, ябацек, трампа і іншых.
  • Rusher
    21.02.2025
    Не трогайте, это на следующий год

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць