Грамадства66

Стала вядома, як будзе вяшчаць «Белсат» з сакавіка

Трэцяга сакавіка «Белсат» пачынае новы сезон. Праграмная сетка трансляцыі будзе выходзіць у новым фармаце. Гэта дзевяць гадзін у суткі па-беларуску, з іх — тры гадзіны ўначы.

Зараз будзе тры рэдакцыі з рознымі мовамі трансляцыі «Белсат» — па-беларуску, «Вот так» — па-руску, «Слава» — па-ўкраінску.

Праграмы беларускамоўнай рэдакцыі «Белсату» можна глядзець паводле менскага часу:

з 08:00 да 11:00,
з 20:00 да 23:00,
з 02:00 да 05:00.

Праграмы рускамоўнай рэдакцыі, «Вот так», будуць выходзіць у эфір паводле маскоўскага часу (супадае з мінскім):

з 05:00 да 06:00,
з 11:00 да 13:00,
з 18:00 да 20:00,
з 00:00 да 02:00.

Украінскамоўная рэдакцыя, «Слава», будзе паводле кіеўскага часу (да канца сакавіка розніца з Мінскам — адна гадзіна):

з 05:00 да 07:00,
з 12:00 да 17:00,
з 22:00 да 23:00.

Дзе глядзець?

Як і раней, паўсюль! «Белсат» можна глядзець, наладаваўшыся на спадарожнік «Astra 4A» (тут знойдзеце падрабязныя звесткі). «Белсат» даступны на агульнанацыянальных эфірных лічбавых платформах у Польшчы і Літве, а таксама ў розных кабельных сетках Польшчы і Украіны. І, вядома ж, у інтэрнэце. Наш эфір і асобныя праграмы можна глядзець на сайце і шэрагу YT-каналаў.

Ужо на гэтым тыдні мы вам апавядзём самае цікавае — якія праграмы будуць у веснавым сезоне. Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках. Застаемся разам!

Каментары6

  • Жора
    24.02.2025
    Што ж, вось ён, той самы момант: праграм беларускамоўнай рэдакцыі шэсць гадзін у суткі, рускамоўнай - сем. І шчэ колькі на тыя шэсць гадзін панапхаюць рускамоўных гасцей і шоў па-руску без перакладу (што ёсць знявагай мяне, як беларуса). І гэта на першапачаткова 100% беларускамоўным канале, прынамсі так ён пазіцыянаваўся з 2007 па 2015 годы... Бондарава можа святкаваць перамогу. Віншую таксама Рамашэўскую і Дзікавіцкага, якія пачыналі з адной пятнаццаціхвіліннай праграмы "Вот Так" і казалі "а што такога?.."
    Вот так...
  • Чакаем
    24.02.2025
    Нарэшце палядзім уначы штосьці цікавае для беларусаў 18+!
    Дзякуй былой міністарцы Ціханоўскай Аліне Коўшык за працу!
  • Pcič
    24.02.2025
    Дзякуй за расклад. Раніцай, ўвечары ды ўночы па 3 гадзіны. Добра, паглядзім.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць