Свет11

Інтымнае відэа заснавальніцы стартапа, знятае без яе згоды, трапіла ў інтэрнэт. Ёй спатрэбілася тры гады, каб усё выдаліць

Гісторыя пра тое, як адно паведамленне ад аднакурсніка ператварылася ў шматгадовую вайну з тэхнагігантамі і дзяржсістэмай.

Брыз Лю. Фота: сацсеткі дзяўчыны

Гісторыя Брыз Лю, якая зрабіла яе вядомай на ўвесь свет і назаўсёды змяніла яе жыццё, пачалася са звычайнага тэлефоннага званка ў пачатку 2020 года. Тады аднакурснік дзяўчыны паведаміў ёй, што інтымнае відэа, знятае без яе згоды, калі ёй было 17 гадоў, трапіла на платформу PornHub пад назвай «Карэйскі падлетак».

Відэа не толькі хутка распаўсюдзілася, але і стала асновай для стварэння звыш 400 дыпфэйкаў, якія запоўнілі інтэрнэт. Наступствы для Лю былі катастрафічнымі: яна сутыкнулася з дэпрэсіяй і нават спробай самагубства, распавядае выданне Wired.

Каб выдаліць з сеціва ўсе штучныя інтымныя матэрыялы, Лю спатрэбілася больш за тры гады. Яна звярталася да паліцыі Берклі (штат Каліфорнія, ЗША), розных арганізацый па абароне правоў чалавека (у тым ліку ў еўрапейскія), пісала ў службы падтрымкі саміх інтэрнэт-платформаў, дзе былі заўважаныя яе дыпфэйкі.

Але гэта не дало істотных вынікаў, бо большасць ведамстваў і арганізацый адмаўляліся дапамагаць. Адны казалі Лю, што доказы правапарушэння ў адносінах да дзяўчыны з'яўляюцца недастатковымі. А другія адзначалі, што «праглядаць матэрыялы з непаўналетнімі забаронена законам, бо дзяўчыне на момант здымкі першага інтымнага відэафайла было 17 гадоў».

«Якая розніца, ці было мне 17 альбо 18? Рэч жа ў прычыненай мне шкодзе», — абуралася ў адказ Брыз Лю.

Дзяўчына не стала здавацца і ў сваіх намаганнях дайшла да таго, што стварыла ўласны стартап Alecto AI, каб дапамагаць людзям, якія трапілі ў такую ж сітуацыю. Стартап распрацоўвае інструменты на аснове сістэм распазнання твараў, якія дапамагаюць знаходзіць і выдаляць з інтэрнэту выявы, размешчаныя без згоды.

Дзякуючы супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі па дапамозе ахвярам кібергвалту, Лю і яе каманда ў 2023 годзе змаглі выявіць 832 спасылкі, якія змяшчаюць інтымныя дыпфэйкі з дзяўчынай. Яны звярнуліся да хостынг-правайдараў, значная колькасць спасылак і матэрыялаў былі выдаленыя, але вядомыя тэхнагіганты, асабліва карпарацыя Microsoft, супраціўляліся і ігнаравалі звароты Брыз Лю, бо доказы правапарушэння ў адносінах да дзяўчыны лічылі недастатковымі, піша Wired.

Змаганне Брыз Лю з Microsoft, паводле выдання, цягнулася 8 месяцаў і большасць часу карпарацыя ігнаравала дзяўчыну і адмаўлялася выдаляць каля 150 спасылак на інтымныя матэрыялы. 

Прарыў у пытанні ўзнік толькі пасля таго, як дзяўчына дамаглася сустрэчы з Ліз Томас, кіраўніцай па кібербяспецы Microsoft. Пасля гэтага амаль адразу былі выдаленыя 142 спасылкі на дыпфэйкі. 

Гэтая гісторыя паслужыла прычынай таго, што карпарацыя Microsoft у снежні 2024 года публічна падтрымала законапраект Кангрэса ЗША пра абавязковае выдаленне інтымнага кантэнту за 48 гадзін пасля звароту пацярпелых з перспектывай штрафаў для платформаў да $50 000.

«Гэта вялікі крок наперад, але глабальныя правілы трэба змяняць, бо далёка не ўсе кампаніі і платформы рэагуюць хутка, што прычыняе боль і пакуты пацярпелым.

Калі хтосьці вам кажа, што вы не можаце зламаць сістэму — не верце. Гэта цяжка, але не немагчыма», — падсумоўвае Брыз Лю.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    27.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада4

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць