У Старых Дарогах цясляр атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі, на якой нават не працаваў
На будаўнічай пляцоўцы ў Старых Дарогах мужчына ўпаў з вышыні і атрымаў цяжкія траўмы, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта. Пры гэтым адбылося гэта ў не зусім звычайных абставінах.

Фота: СК
Паводле інфармацыі следства, 40-гадовы цясляр прыватнага прадпрыемства, знаходзячыся ў адпачынку, прыйшоў на будаўнічы аб'ект на вуліцы Армейскай у Старых Дарогах, каб пабачыцца з калегамі.
Візіт, аднак, скончыўся трагічна. Знаходзячыся каля рэйкавых шляхоў вежавага крана, мужчына спатыкнуўся і ўпаў, стукнуўшыся патыліцай аб тэлескапічную бэльку.
У выніку падзення мужчына атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы і быў шпіталізаваны.
Каментары