Грамадства11

У Беларусі збіраюцца штрафаваць за выхад на лёд без выратавальнай камізэлькі

Выходзіць на лёд без жылета забаронена і цяпер, але ніякіх санкцый за парушэнне не прадугледжана.

У Беларусі абмяркоўваюць законапраект аб адміністрацыйнай адказнасці за выхад на лёд без выратавальнай камізэлькі.

Пра гэта расказаў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч, піша dzr.by.

Органы ўлады, Таварыства выратавання на водах і МНС разам працуюць над папярэджаннем гібелі людзей на вадзе.

«На жаль, у мінулым годзе адзначаўся рост гібелі на вадзе, 60 працэнтаў загінулых былі ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта і тыя, хто купаўся летам, і тыя, хто знаходзіўся на лёдзе на зімовай рыбалцы», — распавёў Лапановіч.

Выхад на лёд без камізэлькі афіцыйна забаронены і цяпер. Канкрэтна за адсутнасць гэтага сродку пакуль не штрафуюць, але грашовае пакаранне можна атрымаць па іншай прычыне.

Паводле слоў прадстаўніка Таварыства выратавання на водах Кацярыны Міхалёвай, забароны на выхад на лёд могуць уводзіць мясцовыя ўлады, паведамляе «Анлайнер».

«Калі лёд танчэйшы за 7 сантыметраў, выходзіць на яго забаронена. Закона, які рэгламентуе падобныя рашэнні, няма, але ёсць забароны выхаду на лёд. Іх, у залежнасці ад умоў надвор'я, выдаюць райвыканкамы, і іх трэба выконваць. У адваротным выпадку менавіта за невыкананне патрабаванняў можна атрымаць штраф. Але нават калі лёд мацнейшы, выходзіць на яго можна толькі ў выратавальнай камізэльцы», — адзначыла Міхалёва.

У выратавальнікаў паўнамоцтваў штрафаваць людзей няма. Але яны могуць выклікаць міліцыю.

«Напрыклад, калі пасля просьбы пакінуць лёд рыбак, у якога няма камізэлькі, працягвае на ім заставацца, супрацоўнік Таварыства выратавання на водах можа выклікаць міліцыю. У такім выпадку справа можа скончыцца папярэджаннем або штрафам за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні — ад 2 да 100 базавых велічынь. Але ў рэйдах разам з выратавальнікамі Таварыства часта прымаюць удзел супрацоўнікі міліцыі і МНС. Таму часта і выклікаць нікога не трэба», — расказала Міхалёва.

Каментары1

  • 27.02.2025
    Давно пора жилет и штраф в случае если его нет

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы2

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы2

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць