Свет22

Былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі вызвалілі, але забаранілі выязджаць з краіны

Затрыманага 26 лютага кандыдата ў прэзідэнты Румыніі Кэліна Джарджэску выпусцілі на волю. Цяпер ён будзе знаходзіцца 60 дзён пад судовым кантролем і не мае права выязджаць з краіны, паведамляе Realitatea.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Паводле інфармацыі выдання, супраць Джарджэску распачалі крымінальную справу, паколькі яго падазраюць у:

  • падбухторванні да дзеянняў супраць канстытуцыйнага ладу;
  • распаўсюдзе хлуслівых звестак;
  • ініцыяванні або стварэнні арганізацыі фашысцкага, расісцкага або ксенафобскага характару;
  • публічным садзейнічанні асобам, вінаватым у здзяйсненні злачынстваў генацыду супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах;
  • ініцыяванні або стварэнні антысеміцкай арганізацыі, уступленні ў такую арганізацыю або падтрыманні яе ў любой форме.

Самым сур'ёзным абвінавачваннем з'яўляецца падбухторванне да дзеянняў супраць канстытуцыйнага ладу.

На гэтым фоне Генеральная пракуратура Румыніі ўзяла былога кандыдата ў прэзідэнты пад судовы кантроль на 60 дзён. У гэты час Джарджэску забаронена выступаць у СМІ, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках, насіць зброю і пакідаць краіну.

Каментары2

  • Андрусь
    27.02.2025
    Андрэй Стрыжак, твой выхад! )))
  • Глыбока заклапочаны
    27.02.2025
    Я рады за крамлёўскага агента. Але што за дыскрымінацыя з "антысеміцкай дзейнасцю"? Чаму антыамерыканскую ці антыбеларускую дзейнасць можна весці (бо няма артыкула), а антысеміцкую - не?

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць