Грамадства88

У Драздах прадаецца дом за $4 мільёны. Яго будаваў для сябе экс-міністр унутраных спраў Навумаў ФОТЫ

Пакупнікоў завабліваюць добразычлівымі суседзямі — напрыклад, экс-старшынёй КДБ Беларусі.

Фота: Realt.by

У базах беларускіх агенцтваў нерухомасці з’явілася аб’ява аб продажу дома на Агатавым завулку — у наменклатурным раёне Дразды. Гэта катэдж, які ў сярэдзіне 2000-х атрымала сям’я тагачаснага міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Элітнае жыллё ад пачатку была зарэгістравана на жонку міністра Алу Навумаву. Так рабілі многія чыноўнікі — каб мінімізаваць рызыку канфіскацыі жылля пры магчымым арышце. Як вядома «Нашай Ніве», як мінімум па стане на 2020 год Навумавы працягвалі заставацца гаспадарамі катэджа.

«Дом пабудаваны па індывідуальным праекце. Выкананы якасны рамонт з дарагіх, сучасных матэрыялаў: італьянская плітка, падлога — паркет з самай цвёрдай пароды дрэва, сантэхніка нямецкая, мэбля італьянская, вокны — драўляныя шклопакеты з лістоўніцы», — гаворыцца ў аб’яве.

Адзначаецца, што новыя ўласнікі катэджа займеюць і добразычлівых суседзяў. Цалкам магчыма — па баках жывуць сем’і колішняга старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Віктара Камянкова і экс-старшыні КДБ Леаніда Ерына.

Уладзімір Навумаў. Фота: Bymedia.net

Уладзімір Навумаў нарадзіўся ў 1956 годзе ў Смаленску. З 1976 — у сістэме МУС. У 1991-1997 кіраваў АМАПам, у 1997 — 1999 — камандзір «Алмаза», у 1999-2000 — начальнік Службы бяспекі Лукашэнкі. У 2000-2009 — міністр унутраных спраў. Паралельна ў 2001-2010 узначальваў федэрацыю хакея Беларусі. Па стане на 2024 год Навумава належала 75% зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе зернем у акупаваным Марыупалі.

Каментары8

  • Ясна
    28.02.2025
    Біяграфія коратка - кляйма недзе ставіць.
  • Filipp
    28.02.2025
    Трэба браць! Толькі не ведаю з гэтай, ці наступнай зарплаты)
  • Бывалы
    28.02.2025
    Миллиардер олигарх Лукашенко всю свою свиту сделал долларовыми миллионерами.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць