Нерухомасць99

Сям'я міністра прадае палову катэджа ў Драздах. Хоча аж $780 тысяч! ФОТА

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, як і іншыя беларускія топ-чыноўнікі, не абдзелены нерухомасцю. У 2012 годзе ён атрымаў надзел на Сёмкаўскім завулку ў «Драздах-2», пабудаваў там вялікі катэдж.

Бліжэйшыя суседзі Вашчанкі — былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і дэпутат Валерый Міцкевіч.

Чытайце таксама. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Праўда, цяпер сям’я міністра пазбаўляецца ад часткі дома. Прадаюць зусім не танна!

Аб’ява аб продажы з’явілася на сайце realt.by:

«Архітэктурна пісьменны праект дазваляе камфортна жыць. На першым паверсе прасторная гасцёўня з кухняй, з санвузлом, кабінетам і выхадам на ўчастак.

На другім паверсе дома размешчаныя тры жылыя пакоі з прасторнымі тэрасай, кладоўкай і санвузлом. Ёсць абсталяваны падвал з дзвюма кладоўкамі і натуральным асвятленнем. Гараж. Участак, засеяны газонам, выкладзеныя дарожкі, клумбы з кветкамі цешаць вока, прамы выхад на вадасховішча Дразды.

Участак абгароджаны, вароты адкрываюцца аўтаматычна. Катэдж складаецца з кватэры ў двухкватэрным жылым доме».

Сям'я міністра Вашчанкі прадае не цэлы дом, а толькі яго палову.

Рэч у тым, што чыноўнік адразу будаваў катэдж з двума ўваходамі, каб падзяліць будынак паміж дзецьмі.

Палова дасталася сыну Дзмітрыю, другая палова — дачцэ Ірыне. Дарэчы, яна працуе ў бацькавым ведамстве: начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МНС.

З цягам часу Ірына перапісала сваю частку дома на маці, Аляксандру Вашчанка. 

Прадаецца якраз «матчына» палова, каля 250 квадратных метраў. За яе Вашчанкі хочуць 1,89 мільёна рублёў. Гэта амаль 780 тысяч даляраў!

Прычына продажу невядомая. «Наша Ніва» звязалася з Аляксандрай Вашчанкай, жонкай міністра і намінальнай гаспадыняй выстаўленай на продаж нерухомасці. Але ж яна адмовілася ад каментароў.

Чытайце таксама: Былы міністр прадаў свой катэдж у Драздах са зніжкай $1 мільён

***

Уладзімір Вашчанка

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў пасёлку Троіцка-Пячорск, Комі АССР. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1983) і камандна-інжынерны інстытут МНС (2002).

З 1980 да 2010 працаваў у сістэме магілёўскіх ратавальнікаў. З 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць