Траўматолага калумбійскага паходжання судзяць у Віцебску за «экстрэмізм»
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска з'явілас» імя Хорхе Елесера Даса Гайтана. Мужчыну ставяць у віну ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму), піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Мяркуючы па сацсетках, мужчына родам з Калумбііі, вучыўся ў Віцебскім медуніверсітэце і застаўся ў Беларусі працаваць. Па бэйджы на фатаграфіях можна зразумець, што ён працуе траўматолагам.
Раней аналагічны суд адбыўся над Вольгай Даса Гайтан, супрацоўніцай віцебскай філіі «СберБанка» — верагодна, жонкай Хорхе Елесера. Яе таксама судзілі за «распаўсюд экстрэмізму».
Каментары