Грамадства11

У Мінск прыляцеў рэдкі самалёт. Што за ён і чаму ў такім выглядзе?

У авіяцыйных суполках заўважылі, што ў Мінск прыляцеў рэдкі самалёт. Ён яшчэ без афарбоўкі — у заводскіх зеленаватых колерах. У авіяблогу bmpd распавялі, што гэта новы асобнік Ту-214, які паляцеў у Мінск на фарбаванне, піша Blizko.by.

Яшчэ 27 снежня 2024 года на аэрадроме Казанскага авіяцыйнага завода імя Гарбунова — філіяла ПАТ «Тупалеў» (у складзе ПАТ «Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя» дзяржкарпарацыі Растэх) здзейсніў першы палёт чарговы пабудаваны на гэтым прадпрыемстве самалёт Ту-214.

Борт з заводскім нумарам (кароткім) 035, серыйным нумарам 535 і рэгістрацыйным нумарам RA-64535 быў пабудаваны ў якасці VIP-салона для Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі і стаў першым новым самалётам Ту-214, паднятым у паветра за тры з паловай гады.

Паведамляюць, што 24 лютага 2025 года самалёт RA-64535 здзейсніў пералёт з Казані ў Мінск для правядзення фарбавання.

Сумарна да цяперашняга часу на Казанскім авіязаводзе пабудаваныя 35 самалётаў Ту-214, а агульная колькасць машын сямейства Ту-204/Ту-214, пабудаваных у СССР і Расіі з 1989 года, разам з вопытнымі ўзорамі, склала 91 адзінку. Што робіць гэты самалёт досыць рэдкім.

Цікава, што ні ААК, ні Растэх дагэтуль не расказвалі пра гэты самалёт, нават пад Новы год не зрабілі справаздачу па ім. Але дзякуючы спотарам мы можам убачыць новенькі Ту-214 у неафарбаваным выглядзе 24 лютага 2025 года пры вылеце з Казані і пасадцы ў Мінску.

У першапачатковых планах урада РФ да пачатку 2025 года павінны былі быць пабудаваныя 3 лайнеры ў 2023 годзе і 7 лайнераў у 2024 годзе, а з 2025 года ўжо павінны былі выйсці на магутнасць у 10 штук у год (якую потым стараннямі мясцовых уладаў яшчэ і паднялі да 20). Але рэальнасць аказалася больш складанай, таму першапачатковыя планы выкананыя ўсяго толькі на ⅒.

Каментары1

  • Хмараў
    04.03.2025
    Замест дзясятка самалётаў ледзь выйшаў адзін. Чым тут ганарыцца? А калі ён такі ж праблемны, як суперджэта, то і ўвогуле...

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць