Свет

Малайзія адновіць пошук «Боінга», які таямніча знік у 2014 годзе

У Індыйскім акіяне адновяць пошукі зніклага ў сакавіку 2014 года самалёта Боінг 777-200 авіякампаніі Malaysia Airlines. Ён знік з радараў, калі выконваў рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін. Целы 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа не былі выяўленыя, нагадвае Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Wikimedia Commons

Пошукавыя работы будзе праводзіць амерыканская кампанія Ocean Infinity, дапамагаць ёй будзе Міністэрства транспарту Малайзіі. Рашэнне аднавіць расследаванне было прынята на падставе даследаванняў і даных вялікай колькасці экспертаў.

Пошукавая аперацыя пачнецца прыкладна за паўтары тысячы кіламетраў ад горада Перт на паўднёва-заходнім узбярэжжы Аўстраліі. Час яе пачатку пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, што самалёт, які накіроўваўся з Куала-Лумпура ў Пекін праз нейкі час пасля ўзлёту нечакана развярнуўся на 180 градусаў і паляцеў у бок Аўстраліі і дабраўся да Ціхага акіяна.

Калі Ocean Infinity выявіць абломкі самалёта, кампанія атрымае 70 мільёнаў даляраў. Кантракт заключаны на 18 месяцаў. Кампанія Ocean Infinity была заснавана ў 2017 года. Яна праводзіць марскія даследаванні з дапамогай дронаў.

Ocean infinity раней знаходзіла зніклыя судны. Напрыклад, з дапамогай яе тэхналогій былі знойдзеныя аргенцінская падводная лодка «Сан-Хуан», патанулая ў 2018 годзе з 44 людзьмі на борце, і французская падводная лодка «Мінерва», зніклая ў 1968-м.

Кампанія таксама прымала ўдзел у пошуках трохмачтавага судна «Вынослівасць», якое належала ірландскаму даследніку Эрнэсту Шэклтану. Яно затанула ў 1915 годзе ў Антарктыдзе. Яго абломкі былі выяўленыя ў 2022 годзе.

Раней пошукі малайзійскага лайнера праходзілі на плошчы 120 тысяч квадратных кіламетраў. У розны час і ў розных месцах былі выяўленыя 27 магчымых фрагментаў. Эксперты зрабілі выснову, што авіялайнер разваліўся, але чаму і дзе — у паветры або пры ўдары аб паверхню акіяна — да гэтага часу не ясна.

Вынікі расследавання былі апублікаваныя ў 2018 годзе. Эксперты не змаглі ўсталяваць абставіны і прычыны катастрофы, не выключыўшы «магчымасці ўмяшання трэціх асоб».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць