Грамадства

У Беларусі запусцілі тэсціраванне сэрвісу анлайн-заказу лекаў і БАДаў

Платформу apteka.by для замовы лекаў і БАДаў пачалі тэсціраваць у Беларусі. Калі ўсё будзе нармальна, да сярэдзіны года распрацоўшчыкі плануюць вывесці сэрвіс на поўную магутнасць, піша «Смартпресс».

Праз платформу можна будзе выбраць неабходныя прэпараты, параўнаць кошты па розных крамах і заказаць дастаўку ў бліжэйшую партнёрскую аптэку.

Святлана Старавойтава, кіраўніца праекту, расказала, што сэрвіс дапаможа вырашыць праблему пошуку рэдкіх лекаў.

«Сёння нават буйныя аптэчныя сеткі не могуць прапанаваць поўны асартымент прэпаратаў. Людзям даводзіцца шукаць патрэбныя лекі ў розных кропках, а часам ехаць за імі ў іншы горад. Сэрвіс спрашчае гэты працэс: вы выбіраеце прэпарат на сайце, параўноўваеце цэны і заказваеце дастаўку ў бліжэйшую аптэку», — патлумачыла яна.

Зараз да платформы падключаны 300 аптэк па ўсёй краіне. 

Тэсціраванне apteka.by будзе доўжыцца тры месяцы, пасля да сайту дададуць больш аптэк і прэпаратаў. У будучыні магчыма больш частая дастаўка лекаў на дом і стварэнне інфармацыйнага партала з актуальнай інфармацыяй ад вытворцаў.

Зараз у Беларусі папулярны таксама сайт tabletka.by. Праз яго можна знаходзіць, у якіх аптэках ёсць у наяўнасці неабходныя лекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі8

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць