Грамадства11

Пару, якая пакінула сваіх дзяцей без ежы на чатыры дні, пазбавілі бацькоўскіх правоў

Яны выхоўвалі шасцярых дзяцей, піша «Минск Новости». Двое з іх былі ад першага шлюбу жанчыны.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Дзіцячы садок, куды павінны былі хадзіць малодшыя дзеці, паведаміў ва ўпраўленне па адукацыі Партызанскага раёна Мінска, што іх няма на занятках.

Высветлілася, што бацькі дзяцей не працавалі каля трох месяцаў, дома ў іх не было прадуктаў. У сакавіку 2024 года непоўнагадовых дзяцей аднеслі да тых, што знаходзяцца ў небяспечным сацыяльным становішчы.

З бацькамі пачалі працаваць сацыяльныя работнікі, але яны не адказвалі на званкі і не дазвалялі зайсці ў дом. Патрапіць у кватэру ў службаў атрымалася толькі калі дзверы ім адкрылі дзеці.

З сям'ёй пачалі праводзіць прафілактычную працу. За гэты час бацькі ўладкаваліся на працу, пачалі прыбірацца дома і купляць прадукты.

Але ў ліпені яны зноў сышлі ў запой: дзеці на чатыры дні засталіся без ежы, у кватэры былі антысанітарныя ўмовы.

Біялагічны бацька забраў да сябе двух старэйшых дзяцей — па 14 і 15 год. Астатніх — васьмігадовую дзяўчынку, сямігадовага хлопчыка і чатырохгадовых блізнятак — адправілі ў прытулак.

Са снежня 2024 года бацькі дзяцей не наведвалі. Суд пазбавіў іх бацькоўскіх правоў.

Каментары1

  • Яніна
    10.03.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць