Вайна22

Ва Украіны скончыліся дальнабойныя ракеты ATACMS для ўдараў па Расіі

Яны скончыліся яшчэ ў студзені.

Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

Узброеныя сілы Украіны скарысталі ўсе дальнабойныя ракеты ATACMS, якія яны выкарыстоўвалі для ўдараў па тэрыторыі Расіі, паведамілі Associated Press неназваны амерыканскі чыноўнік і член Камітэта абароны Вярхоўнай Рады.

Са слоў суразмоўцы агенцтва з ЗША, усяго Вашынгтон даў Кіеву менш за 40 дальнабойных ракет. Пры гэтым яны скончыліся яшчэ ў канцы студзеня.

УСУ выкарыстоўвалі ATACMS для ўдараў па Курскай, Бранскай, Белгародскай і Растоўскай абласцях. У выніку некаторых нападаў былі загінулыя і разбурэнні.

19 і 21 лістапада пад ударам амерыканскіх ракет аказаліся ваенныя аб'екты ў Бранскай і Курскай абласцях. У апошняй мэтай атакі стаў камандны пункт групоўкі «Поўнач».

Каментары2

  • Дзе дапамога Еўропы?
    13.03.2025
    А еўрапейскія ракеты дзе?
  • Мх
    13.03.2025
    Дзе дапамога Еўропы?, Да 2033 года вырабяць, яшчэ завод не пабудавалі. Нажаль, горкая праўда:(

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць