Грамадства2323

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Гэтая заява прагучала на фоне запланаванай тэлефоннай размовы прэзідэнтаў ЗША і Расіі.

Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка абмеркаваў з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым крокі па аднаўленні даверу ў адносінах з партнёрамі, у тым ліку з шэрагам заходніх дзяржаў. Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства расказаў журналістам па выніках рабочай сустрэчы з Лукашэнкам, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ва ўступным слове акрэсліў шэраг пытанняў для абмеркавання. Гэта прапрацоўка візітаў, рэалізацыя планаў па развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку з Кітаем. Сярод тэм таксама праца на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза і падрыхтоўка да правядзення саміту з улікам старшынства Беларусі ў гэтым інтэграцыйным аб’яднанні ў бягучым годзе. Акрамя таго, ён плануе правесці нараду з беларускімі пасламі.

«Таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пэўных нашых крокаў і крокаў нашых партнёраў па аднаўленні даверу ў адносінах. Гэта датычыла, у тым ліку, і шэрагу заходніх дзяржаў», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

Якія менавіта пытанні абмяркоўваліся ў гэтым кантэксце, міністр не ўдакладніў. Аднак яшчэ ў канцы мінулага года Лукашэнка, напрыклад, расказваў пра просьбы ЗША пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.

Адносіны Мінска з заходнімі суседзямі, Еўрасаюзам і ЗША пагоршалі ў 2021—2022 гадах.

Спачатку ў Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі, у выніку якіх некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі шукаць прытулку ў суседніх краінах. Адначасова з гэтым разгарнулася кампаніі ачарнення Захаду і распальвання варожасці да суседніх краін. У маі 2021 года Мінск прымусова пасадзіў самалёт авіякампаніі «Раянэйр», што Польшча і Літва назвалі актам паветранага пірацтва. Пры канцы 2021 года з беларускай тэрыторыі пачаліся арганізаваныя атакі мігрантаў на суседнія краіны, якія суправаджаліся прапагандысцкімі спецаперацыямі. Нарэшце, саўдзел Беларусі ў нападзе на Украіну ў лютым 2022 года прывёў адносіны з суседзямі да пункту замярзання. 

Сустрэча Лукашэнкі з Рыжанковым адбылася пасля вяртання першага з Масквы, дзе ён сустракаўся з Уладзімірам Пуціным і на фоне вычарпання Расіяй магчымасцей наступу ва Украіне, дзе вайна зайшла ў тупік. Звяртае ўвагу, што заява аб «кроках па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі» прагучала ў дзень, калі мае адбыцца тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі, падчас якой, як можна чакаць, Масква пагодзіцца на прапанову Украіны і ЗША аб прыпыненні агню на 30 дзён.

Каментары23

  • даведка
    18.03.2025
    Лукашенко обсудил с Рыженковым вопрос «шагов по восстановлению доверия с западными странами», а БТ сегодня вечером добьёт эту тему своим новым кино.
  • Веры тебе нет, чревоугодник.
    18.03.2025
    На западе нет ни одного политика с таким количеством содержимого в кишечнике (лайна).
  • Адліга
    18.03.2025
    Ціханоўскай падрыхтавацца на выезд на Радзіму.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць