Вайна66

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне

Расія запатрабавала прыпыніць усе пастаўкі зброі ва Украіну на час 30-дзённага спынення агню, якое прапанавалі Вашынгтон і Кіеў па выніках перамоваў у Джыдзе, піша Bloomberg са спасылкай на «асведамленыя крыніцы».

Байцы ўкраінскай 24-й механізаванай брыгады Украіны вядуць агонь з 120-мм мінамёта па пазіцыях расійскай арміі паблізу Часавага Яра (Данецкая вобласць) у нядзелю, 16 сакавіка 2025 года. Oleg Petrasiuk/Ukraine's 24th Mechanized Brigade via AP

Як удакладнілі суразмоўцы агенцтва, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Сцівам Уіткафам 13 сакавіка назваў гэта абавязковай умовай для падпісання пагаднення аб спыненні агню.

План-мінімум Масквы заключаецца ў прыпыненні ваеннай дапамогі хаця б з боку Вашынгтона, сказалі дзве крыніцы, «знаёмыя з меркаваннем Крамля». Паводле адной з іх, пастаўкі зброі могуць быць адноўленыя толькі пасля заключэння мірнага пагаднення, у рамках якога Украіна павінна будзе пагадзіцца на абмежаванне свайго ваеннага патэнцыялу.

ЕС супрацьстаіць гэтаму патрабаванню, бо блакіроўка ваенных паставак можа прывесці да пераўзбраення Расіі, у той час як Украіне гэта будзе забаронена, прыводзіць Bloomberg словы высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка.

ЗША нібыта ўжо пагадзіліся з Расіяй па пытаннях тэрыторый і адмове Украіны ад членства ў NATO, што ўзмацніла трывогу ў ЕС наконт «аслаблення і ўразлівасці» Кіева пры любой мірнай здзелцы, якую Дональд Трамп можа заключыць з Пуціным.

Каментары6

  • Дрон-дракон
    18.03.2025
    Нічога не перашкаджае прафінансаваць стварэньне зброі непасрэдна ва Украіне. Украінскія дроны найлепшыя ў сьвеце.
  • Агентура.ру
    18.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Федзя
    18.03.2025
    Вот как пологаться на США.

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню5

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў39

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць