Усяго патроху

Эканаміст Павел Данэйка расказаў, чаму заняўся ёгай

64-гадовы эканаміст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета пачаў хадзіць на ёгатэрапію год таму. Туды яго завяла жонка.

Павел Данейка

Ёгатэрапія крытычнага выраўноўвання, куды ходзіць эканаміст, — гэта метад, які дазваляе нармалізаваць стан хрыбетніка, пазбавіцца ад болю ў спіне, а таксама зняць хранічны стрэс і стомленасць. Павел Данэйка такім чынам змагаецца з галаўнымі болямі.

Ён тлумачыць: калі ўвесь дзень, згорбіўшыся, працуеш за камп'ютарам, развіваецца остэахандроз.

«Праз гэта падае працаздольнасць. Развіваць і захоўваць яе дапамагае такая ёга. Хаджу на яе два разы на тыдзень», — кажа Данэйка.

Заняткі па ёзе праводзіць беларуска. У групе — беларусы і ўкраінцы.

Павел Данэйка на ёзе ў студыі ў Вільні. Фота: сацсеткі

 

Ці дапамаглі заняткі ёгай знізіць вагу?

«Я не худзею, не ведаю чаму. Але хаджу таксама два-тры разы на тыдзень у спартовую залу, займаюся сілавымі трэніроўкамі. Думаю, трэба мяняць рэжым харчавання, — расказвае Павел. — Звычайна набіраю вагу, калі стрэс сканчаецца. Таксама паўнееш, калі алкаголь ужываеш, але я кінуў піць, пакуль Лукашэнка прэзідэнт».

Па словах эканаміста, ён не лянуецца займацца:

«Ужо прывык, разумею, што гэта як зарадка ранішняя, неабходны элемент захавання працаздольнасці». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць