Грамадства1010

Пасля таго, як ДАІ папужала новымі камерамі, беларусы выстраіліся ў чэргі на тэхагляд 

12 сакавіка ДАІ Гарадзенскай вобласці ў сваім інстаграме апублікавала гучную навіну пра тое, што цяпер любая камера на дарозе можа фіксаваць няпройдзены тэхагляд, піша abw.by. Пасля таго на некаторых станцыях дыягностыкі з'явіліся чэргі.

Фота: abw.by

У Беларусі на станцыях «усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі цяпер паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля, і калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота парушэння, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — папярэдзіла тады ДАІ.

Гэтая інфармацыя была апублікаваная ў сторыс і праз суткі пасля публікацыі знікла. Хтосьці ўспрыняў навіну скептычна, а хтосьці паехаў на тэхагляд. На некаторых станцыях дыягностыкі з'явіліся чэргі.

Відэа чэргаў з аўтамабіляў апублікаваў блогер «Мерзкий Кокобай»

Прадпрыемства «Белтэхагляд» паказала, як выглядае сітуацыя на дзвюх станцыях.

«Чэргі на дыягнастычных станцыях №210 у Менску і №200 у Брэсце пасля навіны пра тое, што адсутнасць тэхагляду будуць фіксаваць камеры», — так падпісалі ў «Белтэхаглядзе» гэтыя фота.

Штраф за адсутнасць дазволу на ўдзел у дарожным руху выпісваецца толькі раз на суткі, а не пры кожным траплянні ў аб'ектыў камеры.

Калі парушэнне зафіксавала камера, то на першы раз прадугледжана папярэджанне. Другі раз на працягу года штраф складае 0,5 базавай велічыні (21 рубель). Трэці і наступныя разы на працягу года — 2 базавыя велічыні (84 рублі).

Каментары10

  • Менск на сувязі
    19.03.2025
    Вы хоць бы аднойчы праверылі лукашысцкую брахню. Пужалі быццам лукашысты, аднак спасылка стаіць на папярэдні артыкул НН. То бок, не толькі прыслужкі рэжыму, але і супрацоўнікі НН займаюцца распаўсюджваннем дэзінфармацыі. Езджу без тэхагляду ўжо гадоў 5 і ніякіх лістоў не атрымліваю. Бо крытычна стаўлюся да артыкулаў так званых "апазіційных" выданняў, якія самапрызначаных лукашыстаў мэрамі і губернатарамі клічуць, а гэбэшніка макея ледзь не ў святыя запісваюць.
  • Цыркач
    19.03.2025
    І хочаце якіхсьці пераменаў? Ну, можа, праз 100 год штосьці і будзе. А можа і не... Улічваючы вопыт ад пачатку 1900-х гг.
  • No
    19.03.2025
    Зграя паслухмяна пабегла па дудцэ рыжыму.

    К звычайнаму рабству дадалася і цыфравое рабства

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць