Грамадства1010

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен

Тэлеграм-акаўнт на нумары тэлефона, які раней належаў прапагандысту і акцёру Генадзю Давыдзьку, з нядаўняга часу стаў публікаваць дзіўныя рэчы — скрыншоты сотняў тысяч даляраў на крыптакашальках, раз'езды маладых людзей на прэміяльных машынах. Назва профіля скарацілася да лаканічнага «Гена». Сам Давыдзька ў гэты час зарабляе на трэцярадным расійскім ток-шоу і падпрацоўвае ў старога таварыша Ігара Угольнікава. 

На мінулым тыдні тэлеграм-акаўнт былога начальніка БТ Генадзя Давыдзькі апублікаваў кароткую сторыз для тых, хто мае яго ў кантактах — сапраўдны ці скампіляваны скрыншот крыптакашалька з 625 тысячамі даляраў на ім. 

Змянілася і аватарка профілю. Замест шчаціністай фізіяноміі знакамітага артыста ўзнікла маляваная карцінка на гангстарскую тэматыку.

Сам акаўнт стаў прэміяльным і быў пераведзены ў разрад бізнэс-профілю з пазначаным часам работы. Паслугі — абмен і вывад крыптавалют.

Праз некалькі дзён з акаўнта Давыдзькі для сур'ёзнасці былі запошчаны пару відэа, якія ілюструюць, як маладыя людзі рассякаюць вуліцы начнога горада на прэміяльным «мерседэсе».

Прызнаць даўно не юнага беларускага артыста ў цёмнавалосым падлетку за стырном Брабуса немагчыма. 

Скрыншот сторыз выкладзеных у былы акаўнт Давыдзькі ў тэлеграм

Хаця новы ўласнік таксама прадстаўлецца Генам, ніякай размовы на тэму культуры і мастацтва падтрымаць не можа, адразу адпраўляе такіх суразмоўцаў у бан. Сам акаўнт называецца «Гена TRC 20». 

Найбольш імаверна, што стары нумар тэлефона Давыдзьку больш не належыць. Можна толькі выказаць здагадку, што Давыдзька перастаў яго аплачваць, і таму ў нумара з'явіўся новы гаспадар.

А што сам Генадзь Браніслававіч? Імаверна, цяпер ён у асноўным карыстаецца расійскімі нумарамі тэлефонаў.

Пра былога начальніка БТ, дэпутата, палітыка, драматурга, ідэолага, палітолага, артыста, журналіста, сцэнарыста, публіцыста, дэмагога, кан'юнктуршчыка Генадзя Давыдзьку зусім забыла радзіма.

БелТА апошні раз згадвала яго ў 2023 годзе. Ніякай пасады ў Беларусі пасля сканчэння апошняй дэпутацкай кадэнцыі Давыдзьку не прапанавалі.

Прычыны такога стаўлення Лукашэнкі да аднаго з самых крыклівых сваіх прыхільнікаў невядомыя. 

Мяркуючы па даступнай у інтэрнэце інфармацыі, цяпер цэнтр жыццёвых інтарэсаў Давыдзькі змясціўся ў Расію, дзе ён апошнія годы шукае прымянення сваім талентам. 

Генадзь выступае сувядучым у праграме размоўнага жанра на ютуб-канале «Саюзнае веча», які фінансуецца з бюджэту «саюзнай дзяржавы». 

Давыдзька нават не начальнік рэдакцыі, а звычайны аглядальнік трэцяраднай прапагандысцкай перадачы. 

Як можна меркаваць, Давыдзьку далі падпрацоўку ў праекце ягонага старога таварыша Ігара Угольнікава. Той як рэжысёр здымае за бюджэтныя грошы фільм пра беларускага партызана Міная Шмырова. А Давыдзька — крэатыўны прадзюсар фільма.

Давыдзька з Угольнікавым маюць вопыт сумеснага засвойвання бюджэтных сродкаў — у 2010-х яны парай вялі андэграўнднае палітычнае ток-шоу «Час Саюза». 

Дуэт папулярных вядучых, 2011 год, фота: bsj.by

Будучы забытым у Беларусі, Давыдзька марна спрабуе дакрычацца да мінскіх уладаў з глыбінь расійскіх інфармацыйных падвалаў.

«Аляксандр Лукашэнка — найаўтарытэтнейшая палітычная фігура на прасторы зямнога шара. У Еўропе такіх палітыкаў не засталося ўжо. Апроч Уладзіміра Пуціна, ну і ладна, скажу: Эрдагана. Усе — надкушаныя шакаладкі, паўмужчынкі ў паўкедах, зграя гусей. А тут — магутная палітычная фігура. Ды хай хоць вечна будзе на чале нашай дзяржавы», — фрагмент апошняга выступлення Давыдзькі. 

Каментары10

  • падпісаў некалі "глыбокую інтэграцыю " з эмпэрыяй
    29.03.2025
    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую інтэграцыю " з
    эмпэрыяй ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшавіцкі джыхад , акупацыя БНР
    , вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд,
    Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...І нaрэшце захоп 1/3 Азербалджана,
    Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....
    згодны з Зянонам, імперская Уралс нафта $50 і гэта і ёсць плян Рэйгана-Трампа ) . Таму ужо сёння , БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т робяць
  • вышэбога
    29.03.2025
    "Аляксандр Лукашэнка — найаўтарытэтнейшая палітычная фігура на прасторы зямнога шара."
    што ж ён вышэбога так прызямліў? якога зямнога шара? бяры вышэй - сусвету ўсяго. нізачот, дывыдзька, нізачот
  • Я
    29.03.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць