Вайна22

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам

Камандзір падраздзялення «Тур» 225-га асобнага штурмавога палка УСУ Жэрар расказаў, адкуль у яго такі пазыўны, чаму пайшоў ваяваць, звольніўся і зноў вярнуўся ваяваць.

Камандзір падраздзялення «Тур» 225-га асобнага штурмавога палка УСУ Жэрар. Скрын відэа: belsat_doc / YouTube

«У мяне псеўданім Жэрар Готфруа дэ Монрэаль. Гэта яшчэ з 98-га года, з рыцарскага клуба пайшло», — расказвае ў інтэрв'ю «Белсату» камандзір падраздзялення «Тур» 225-га асобнага штурмавога палка УСУ.

Па словах мужчыны, ён мінчанін у трэцім пакаленні. У 2020-м годзе яго некалькі разоў затрымлівалі. У выніку ён вырашыў з'ехаць.

«Па палітычных перакананнях пару разоў сядзеў, стаміўся сядзець. Насамрэч проста збег ад рэжыму Лукашэнкі. Я як толькі выйшаў з турмы, у гэты ж дзень я ўжо быў у Расіі», — расказвае Жэрар.

Прабыўшы некалькі месяцаў у Пецярбургу, мужчына пераехаў ва Украіну, дзе пачаў працаваць на СТА. Па яго словах, праз месяц разам з сябрамі яны адкрылі ўласную майстэрню. Але папрацаваць давялося няпоўны месяц, бо пачалася вайна.

Жэрар сцвярджае, што ён быў з тых людзей, якія не верылі, што вайна пачнецца. У першы ж дзень ён суправаджаў уцекачоў у Польшчу. А ўжо 9 сакавіка быў зноў ва Украіне. Праз некаторы час мужчына далучыўся да беларускай роты добраахвотнікаў, што існавала ў складзе батальёна «Азоў».

«Я ў войску не служыў, і таму не ведаў, чым мог быць карысны. Але я стараўся быць максімальна карысным. Недзе там на машыне ездзіў, недзе там рамантаваў іх. (…) Страляць практычна не даводзілася», — расказвае Жэрар.

Сапраўдны баявы выезд, як згадвае мужчына, у яго адбыўся пад Мікалаевам. Ён мог стаць для яго і апошнім:

«Першы страшны момант быў, калі я баяўся, што ўжо вось дакладна ўсё, што я памру, гэта пад Мікалаевам, калі нас мінамётка крыла на працягу хвілін сарака. І міны клаліся такім чынам, што мяне проста ў акопе засыпала. Мяне хлопцы адкопвалі. Я тады думаў, што ўсё, будуць біць датуль, пакуль не знішчаць наш акоп і бліндаж».

Другі небяспечны выпадак з беларусам адбыўся пад Часавым Ярам, калі ён дастаўляў дэсантнікаў у зону баявых дзеянняў:

«З маім байцом, з Элам, мы на Часавым Яру (Бахмуцкі раён, Данецкая вобласць — НН) на маталызе прапусцілі арыенціры і заехалі практычна на другую лінію абароны. Гэта значыць, па сутнасці, мы былі ў акружэнні. Увесь дэсант, які з намі быў, дэсантаваўся. Мы паехалі ў зваротны бок на выезд. Мы яшчэ не паспелі там ад'ехаць далёка. Але нам потым ужо паведамілі, што яны ўсе двухсотыя былі. (…) Мы проста вялікім-вялікім цудам выехалі адтуль».

Па словах Жэрара, пасля таго выпадку ён зразумеў, што з яго «штурмавік ці баец дастаткова слабенькі» і папрасіў камандзіра аб звальненні.

«Можна сказаць, баластам быў. Я тады Брэсту сказаў, што ад мяне толку няма. Ён кажа: «Ты нікуды не звальняешся, я твой рапарт усё роўна парву». Кажа, у цябе шмат іншых талентаў. Табе трэба проста займацца іншымі справамі», —

прыгадвае мужчына размову з сваім камандзірам Іванам «Брэстам» Марчуком, які загінуў у чэрвені 2022 года пад Лісічанскам.

У выніку Жэрар стаў займацца рамонтам і абслугоўваннем вайсковай тэхнікі. Праз некаторы час яшчэ ў складзе Палка Каліноўскага вакол яго сфарміравалася каманда тэхнікаў, вядомае цяпер як падраздзяленне «Тур».

Аднак праз некаторы час мужчына ўсё ж звольніўся і планаваў з'ехаць з Украіны. Нават, па яго словах, зрабіў польскую візу. Але праз некалькі месяцаў яму пазваніў камандзір 225-га асобнага штурмавога палка і прапанаваў пайсці да яго.

«Я пагадзіўся. Атрымаў каласальную падтрымку, дапамогу, адабрэнне. І змог за паўгода зрабіць столькі працы, колькі я б, напэўна, за ўсё існаванне, за ўсё знаходжанне ў палку, я б і блізка столькі не зрабіў», —

даводзіць Жэрар і адзначае, што на Курскім напрамку яго падраздзяленне лічыцца самым лепшым.

«Я не шкадую, што прыехаў на вайну, што тут ваюю. Бо, скажам так, некаторыя хлопцы ўспамінаюць маю фразу, калі мы толькі выязджалі з Польшчы: «Толькі я магу зрабіць тое, што змагу зрабіць я». Таму я абсалютна не шкадую», — гаворыць мужчына і адзначае, што калі б была магчымасць вярнуцца ў мінулае і стаяў бы выбар, зноў ехаць ці не ехаць на вайну, то ён бы паехаў. Але пастараўся б не дапусціць шмат якіх памылак.

Каментары2

  • Зенусь
    02.04.2025
    Жахліва, што з-за таго, што нейкі ёлупень праспаў арыенцір, загінула група дэсанту
  • Jocko
    02.04.2025
    Зенусь, героі не паміраюць.

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні33

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай11

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

Біл Гейтс шкадуе пра кожную хвіліну, праведзеную з Джэфры Эпштэйнам7

У Гомелі прадаюць заціскачкі для хлебных боханаў. Аказваецца, і яны некаму патрэбныя2

Мінчанка выратавала лебедзя, якога дзяўблі вароны на Камсамольскім возеры1

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда7

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні33

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць