Свет66

«Еўропа гатовая адказаць». Урсула фон дэр Ляен пракаментавала абвешчаную Трампам гандлёвую вайну

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выступіла з заявай пра увядзенне Трампам новых пошлін, у тым ліку ў 20% — на імпарт з ЕС. Паводле яе слоў, Еўропе ёсць чым адказаць, але яна прапануе Трампу перамовы. 

ЕС прапануе Трампу перамовы аб адмене гандлёвых бар'ераў, але ўвядзе меры ў адказ, калі дыялог не дасць выніку, заявіла фон дэр Ляен.

«Універсальныя тарыфы, абвешчаныя ЗША, — гэта сур'ёзны ўдар па бізнэсе і спажыўцам ва ўсім свеце. Еўропа гатовая прыняць меры ў адказ. Мы заўсёды будзем абараняць нашы інтарэсы і каштоўнасці. Але мы таксама гатовыя да ўзаемадзеяння. І перайсці ад канфрантацыі да перамоў», — сказала фон дэр Ляен.

Яна падкрэсліла, што рашэнне амерыканскай адміністрацыі паставіць найбольш эканамічна ўразлівыя краіны і іх насельніцтва ў вельмі цяжкае становішча.

Фон дэр Ляен адзначыла, што спажыўцы ва ўсім свеце адразу адчуюць уплыў гандлёвай вайны, паколькі цэны нават на базавыя тавары і паслугі адчувальна ўзрастуць.

Паводле яе слоў, Еўракамісія ўжо заканчвае распрацоўку першага пакета контрзахадаў у адказ на пошліны на сталь і рыхтуецца да дадатковых у выпадку, калі не атрымаецца вырашыць сітуацыю дыпламатычным шляхам.

«Наступствы будуць жудаснымі для мільёнаў людзей па ўсім свеце», — сказала кіраўніца Еўракамісіі. 

Яна дадала, што ЕС «гатовы адказваць» і рыхтуе адмысловыя крокі. «Я ведаю, што многія з вас адчуваюць сябе падманутымі нашым найдаўнейшым саюзнікам», — сказала яна.

2 красавіка Трамп абвясціў «Днём вызвалення» Амерыкі і паведаміў, што ўводзіць нечуваныя з пачатку мінулага стагоддзя татальныя тарыфы на імпарт тавараў у ЗША. 

Каментары6

  • Жги, Урсула
    03.04.2025
    Если америкосы не ввели тарифы русне, то сразу понятно, что они Европе враги. Принимайте Канаду в ЕС и выпихивайте американцев с европейского рынка. Авось дойдёт.
  • Ноўнэйм
    03.04.2025
    Я б спачатку абвесціў свае адказныя мытныя пошліны, а потым прапаноўваў перамовы. Без гэтага вашая прапанова выглядае як страх і гатоўнасць адразу ж ісці на саступкі.
  • З-Бот
    03.04.2025
    Мы добра памятаем як спадарыня Урсула прасоўвала паўночны паток-2 наперакор Трампу.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць