Грамадства66

За некалькі дзён да вызвалення на палітзняволеную Кульшу завялі новую крымінальную справу — чацвёрты раз

Вікторыю Кульшу абвінавачваюць у непадпарадкаванні. Цяпер яна ў СІЗА Гомеля.

Палітвязня Вікторыю Кульшу перавялі ў СІЗА Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 — гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле, піша dissident.by

Вікторыя Кульша была адміністратаркай чата «Кіроўцы 97%», за што была затрыманая 4 лістапада 2020. У выніку яе асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

 Чарговы суд над жанчынай распачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год па 411 артыкуле. Да гэтага часу жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года. Але супраць Вікторыі ўзбудзілі чацвёртую крымінальную справу. Зараз блізкія да ейнай сям'і паведамляюць, што яна знаходзіцца ў СІЗА-3.

Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

У сваіх інтэрв'ю былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк згадвала пра Вікторыю: «У Вікторыі Кульшы, напэўна, ужо адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі месяцамі, адмаўлялася ад вады і ежы. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі за гэта ў ШІЗА — і там яна зноў ускрывала сабе вены. Яна трымала галадоўкі ў ПКТ. Яна адмаўлялася ад дапамогі дактароў»

Каментары6

  • Бывалый
    03.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • No
    03.04.2025
    Вікторыя павінна была даўно выйсці, але вырадкі лукашысты ператварылі яе незаконнае зняволенне ў турме ў бясконцае.
    Я жадаю ўсім карнікам [Рэд. Выдалена] за ўсе злачынствы што яны здзяйсняюць. Катаванні, збіцці, здзекаванні. Гэтаму няможна дараваць ніколі.

    [Зрэдагавана]
  • .
    03.04.2025
    Раней злівалі запіс яе размовы ў ГУБАЗіКе. Паводзіла сябе годна і з самапавагай, тыя ж спрабавалі тупа "развесці".
    Не любяць такіх, што не лёгка не ламаюцца, помсцяць, знішчаюць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць