Грамадства1010

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль

У Гродне на вуліцы Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult — і адразу выклікаў неадназначную рэакцыю праз цэны. Гатэль адкрыла гродзенская дызайнерка адзення Ірына Званко разам з мужам, піша Hrodna.life.

У гатэлі Cult

«Ён выглядае, як ажыўшая карцінка з Pinterest», — кажа ў тыктоку блогерка Алеся Баклага. Яна адзначыла якасны сэрвіс, вялікую колькасць жывых кветак і незвычайную мэблю. У кожным нумары ёсць міні-бар, кавамашына, індывідуальная сістэма кандыцыянавання і «сучасныя дэвайсы». Таксама ў нумарах ёсць выхады на маленькія французскія балконы. Блогерка раіць у гатэлі не толькі адпачываць, але і ладзіць фотасесіі ды зборы на вяселле.

У гатэлі Cult
Гатэль Cult. Крыніца: TikTok olesiabaklaha

Усяго ў гатэлі 10 нумароў з розным афармленнем плошчай ад 23 да 44 квадратных метраў. Ёсць нумары з працоўнымі зонамі, прасторнымі ваннымі пакоямі. На запыт могуць прапанаваць дзіцячыя ложкі і крэслы. Цэны — 450−700 рублёў за ноч.

Для параўнання, ноч у нумары апарт-гатэля «У Грушы» з пяці нумароў каштуе 180 рублёў, у гасцініцы «Славія» ў розных філіялах — 130−330 рублёў, у апарт-гатэлі «Сямашка» ў розныя даты — 270−550 рублёў, у «Кронан парк гатэлі» — 500−1050 рублёў.

Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне
Інтэр'еры гатэля Cult у Гродне. Фота: сайт гатэля
Інтэр'еры гатэля Cult ў Гродне

Гаспадыня: «У Мінску ўсё стыльна, у Гродне — штампавана»

Гаспадыні гатэля Ірыне Званко ў Гродне не хапае стыльнай установы.

«У Мінску ты заходзіш — і ўсё такое стыльнае, прадуманае, адпрацаванае з дызайнерамі. А ў Гродне — усё нейкае як кланаванае», — лічыць яна.

Ідэі для свайго гатэля Ірына з мужам Аляксандрам збіралі падчас падарожжаў, у гатэлях прэміум– і мідл-сегмента.

Вэнджаная смятана і ледзяная рыба на вуглях

Першы паверх гатэля заняў рэстаран з адкрытай кухняй, дзе можна назіраць за працэсам прыгатавання страў. У меню — шырокая вінная карта і нетрывіяльныя стравы.

Закускі каштуюць ад 25 да 55 рублёў. Сярод іх прапануюць крудо з тунца з манга і чылі (35 рублёў), камчацкага краба з капустай пак-чой і соусам шампань (55 рублёў), тартар з ялавічыны з мусам з пармезану і вэнджаным жаўтком (30 рублёў), карпача з ялавічыны з вэнджанай смятанай, грыбным мусам і чырвонай ікрой (35 рублёў).

У спісе салатаў (25−37 рублёў) — салата з томленай качкай, манга, апельсінам і страчатэлай.

Гарачыя стравы каштуюць 29−45 рублёў: ледзяная рыба на вуглях з цукіні і соусам альфрэда, міньён са свініны з пюрэ з белай фасолі і антонаўскіх яблыкаў, фаршыраваная перапёлка з орзата, стэйк рыбы з грыбамі эрынгамі і перцавым соусам і іншыя.

На сняданкі падаюць круасаны з начынкай, блінчыкі і дранікі, тосты і сырнікі, кашы. Ёсць і супы (25 рублёў), і дэсерты (20 рублёў).

«Цэны для Венецыі»

Хоць у рэстаране было шмат людзей, замову блогеркі прынеслі хутка. Праўда, прайс «вышэй за сярэдні», прызнае дзяўчына. За равіёлі з крабам, ваду і апельсінавы нектар яна заплаціла 64 рублі, пры гэтым 15 рублёў каштавала вада. Каментатараў гэта шакавала, як уразілі і цэны на нумары.

Равиоли с крабом в Cult.
Равиоли с крабом в Cult. Источник: TikTok olesiabaklaha
У рэстаране Cult. Крыніца: TikTok olesiabaklaha
Меню в Cult. Источник: TikTok olesiabaklaha

«Даю год гэтай установе, у нас людзі столькі не зарабляюць, каб аддаваць столькі», — упэўнены matveyF.

«На жаль, можа туды і ўкладзена шмат грошай, але цэны не адпавядаюць рэальнасці, гэта ўсё ж такі Гродна, а не Венецыя, і тое. нават у Венецыі мала хто гатовы плаціць такія грошы за нумар», — адзначае Zoddy.

«Сімпатычная ўстанова, калі б межы былі адкрытыя, яна была б да месца…»

«Цэннік, вядома, ахавы, але для турыстаў ад цэнтра далёка, яны туды не ходзяць. А так разлічана на іх у большасці, я думаю», — лічыць anastasia_kulesh.

Дызайн інтэр'ераў выклікаў рознагалоссі.

«Дызайн быццам для людзей з парушанай псіхікай» і «смешны дызайн», — напісалі пра яго каментатары ў TikTok.

Былі тыя, каму спадабалася:

«Як прыгожа! Хачу туды!», — напісала карыстальніца llona.ikona.

У інстаграме Ірыны Званко захопленых водгукаў значна больш:

«Стварыць такое месца, далёка не кожны зможа, гэта проста ракета, а нумары — гэта асобны від раскошы»;

«Проста one love, так прыгожа! Дух захоплівае»;

«Дзякуй, што насычаеце наш горад такімі прыгожымі аб’ектамі».

Адна з каментатарак піша, што ўпершыню наведае Гродна дзеля гатэля.

«Я ўпэўнена, хутка і Мішлен будзе ваш», — лічыць другая.

Гатэль на месцы гістарычнага дома

Гатэль адкрыўся на месцы гістарычнага будынка 1900 года пабудовы, вядомага ў Гродне як «Дом Лютэка» (дом Ярмолавіча). Двухпавярховы, атынкаваны, вузкі будынак на высокім цокалі, з карнізам і дэкаратыўным міжпавярховым поясам, высокім арачным праездам з пілястрамі прадалі ў 2019 годзе. Будынак не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У першапачатковым праекце было аднаўленне дома ў тых жа габарытах, планавалі дадаць дзве прыбудовы — з боку галоўнага фасада і да дваровага, гарышча перабудаваць у мансардны паверх. Будоўлю пачалі ў 2021 годзе — і першапачатковы дом цалкам знеслі. У выніку будынак цалкам перабудавалі, і ён страціў характэрныя рысы.

Дом Лютэка
Дом Лютэка ў 2019 годзе (да зносу) і ў 2024 годзе. Крыніца: Urban Hrodna
Дом Лютэка

«На год максімум, а знеслі каштоўнасць дзеля таго, каб людзі паспалі і паелі. Сум», — шкадуе Вікторыя ў каментарах да роліка пра гатэль.

Каментары10

  • незразумела
    04.04.2025
    «Ён выглядае, як ажыўшая карцінка з Pinterest» - гэта камплімент ці антыкамлімент?
  • Алежка
    04.04.2025
    незразумела, выглядае як дзікпік... залежна ад таго, хто глядзіць...
  • вінегрэта
    04.04.2025
    паглядзела нумары. так і выглядае, як салянка з розных гатэляў. пародыя на раскошу.

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць