Свет99

У кітайскіх рэстаранах замест бараніны і ялавічыны могуць падаваць мяса янотаў і ліс

З расследавання журналістаў кітайскай газеты The Paper вынікае, што ў некаторыя рэстараны Кітая дастаўляюць тушкі ліс і янотаў, выгадаваных на фермах для вытворчасці футра. Таксама такое мяса прадаюць анлайн і пастаўляюць прыватным асобам.

Янот. Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паведамляецца, што жывёлагадоўчыя фермы ў рэгіёнах Таншань, Хэбэй, Вэйфан, Ліньі і Шаньдун прадаюць тушкі янотаў і ліс з выдаленымі ўнутранымі органамі і падскурным тлушчам, выдаючы іх за ялавічыну, бараніну або мяса труса. Для таго, каб абцяжарыць ідэнтыфікацыю, многія прадаўцы нават тушаць і смажаць фальшывае мяса, а пасля замарожваюць яго і прадаюць у рэстараны.

Такія тушкі важаць ад 3 да 3,5 кілаграмаў, а іх кошт складае прыкладна 20 юаняў (2,80 даляраў ЗША), расказаў адзін з прадаўцоў, які не падазраваў, што гаворыць з журналістам пад прыкрыццём.

Фота: ntdtv.com

Эксперты адзначаюць, што падобнае мяса небяспечнае для чалавека праз тое, што пушныя жывёлы вырошчваюцца ў антысанітарных умовах, а ў іх крыві знаходзіцца мноства таксічных лекаў і гармонаў.

Да таго ж для таго, каб такое мяса было падобным на ялавічыну, бараніну або труса, выкарыстоўваюць хімічную «мясную эсэнцыю», якая «кардынальна» мяняе смак прадукту.

Паводле звестак журналістаў, асабліва шмат такога мяса прадаецца ў лістападзе і снежні, калі ідзе нарыхтоўка футра.

Каментары9

  • Алесь
    21.03.2025
    Навина карысная, але як веган павинен адзначыць, што не бачу розницу памиж янотам ци лясой и бараниной ци курацинай ци сабакам. Усе жывелы павинны жыць на воли и людзи будуць здаравейшыми. Таксама китайская кухня нашмат больш вегетырыяская у параунанни з астатним светам.
  • Тамтэйшы
    21.03.2025
    А ў нас баранаў падаюць пад выглядам міліцыянтаў.
  • I'm vegan!
    21.03.2025
    Как вычислить вегана среди людей? Никак, он сам обязательно об этом всем расскажет.

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры18

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот55

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-20062

У Ватыкане кананізаваны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі8

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць