Грамадства55

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі

Урад вызначыў самыя ўпарадкаваныя населеныя пункты Беларусі па выніках 2024 года, падзяліўшы ўсіх удзельнікаў на пяць катэгорый паводле велічыні і статусу.

Магілёў. Фота: Наша Ніва

У першай катэгорыі найлепшым населеным пунктам прызналі Магілёў.

З населеных пунктаў другой катэгорыі пераможцамі сталі Наваполацк і Кобрын.

У лік самых упарадкаваных населеных пунктаў трэцяй катэгорыі ўвайшлі Валожын, Бяроза і Жабінка.

У чацвёртай групе адзначыліся Чэрыкаў, Бешанковічы, Мядзел і Петрыкаў.

Урэшце, апошняя катэгорыя, прадстаўленая аграгарадкамі і вёскамі, уключае ў сябе вёску Ляскавічы Іванаўскага раёна; аграгарадок Белавежскі Камянецкага раёна, аграгарадок. Мазалава Віцебскага раёна, аграгарадок Лужкі Шаркаўшчынскага раёна, аграгарадок Верамейкі Чэрыкаўскага раёна.

Пераможцаў узнагародзяць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Магілёў, напрыклад, атрымае 8000 базавых велічынь (336 тысяч рублёў).

Акрамя мясцовасцяў, прызнаных пераможцамі, адзначылі таксама значны ўклад у павышэнне ўзроўню ўпарадкаванасці тэрыторый у гарадах Клімавічы, Бабруйск, Полацк, Пружаны, Мазыр, Нясвіж, Жыткавічы, гарадскім пасёлку Акцябрскі, аграгарадках Друя Браслаўскага раёна, Олтуш Маларыцкага раёна і Моталь Іванаўскага раёна.

Каментары5

  • .
    06.04.2025
    У аграгарадок Ляскавічы каля рэзідэнцыі на Прыпяці столькі грошай уклалі.
    Таму "конкурс" такое сабе.
    Калі б да астатніх вёсак такія ж грошы даходзілі...
  • Іншыя Ляскавічы
    06.04.2025
    ., у Беларусі дзве вёскі Ляскавічы. Рэзідэндыя Лукашэнкі знаходзіцца каля Ляскавіч Гомельскай вобласці. Тут жа адзначылі Ляскавічы Брэсцкая вобласці, гэта прыгарад Іванава.
  • Максим Дизайнер
    06.04.2025
    Глянул на куфаре. Какая красота. Такое ощущеине, что все уродды съехались в Минск.

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць