Грамадства1313

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай

Пра тое, што лонданская паліцыя (Metropolitan Police) не займаецца гэтай справай, паведаміла яе прэс-служба на запыт Бі-бі-сі.

Анжаліка Мельнікава

Раней паведамлялася, што заяву аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай падаў у паліцыю Вялікабрытаніі сузаснавальнік фондаў «Байхэлп» і «Байсол» Аляксей Лявончык.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага і выехала меркавана ў Лондан, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

Сёння журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

 

Каментары13

  • Мх
    07.04.2025
    Ну праўда, драбяза нейкая, падумаеш, чалавека магчыма скралі і гвалтоўна вывезлі з краіны ў невядомым накрунку. "Вось іхняя дэмакратыя", проста шок. Пакуль КР не створыць сваю службу бяспекі, а не нейкія бессэнсоўныя "кабінецікі" і "камітэцікі" рады не будзе.
  • Все ясно
    08.04.2025
    Расследование не проводят, потому что уже давно выяснили, что она не в Британии
  • luniz
    08.04.2025
    Дык а Лявончык, што - падмануў? Не пісаў заявы ў паліцыю атрымліваецца? Вырашыў прапіярыцца на сітуацыі.

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс3

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя18

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

Як цяпер адправіць грошы з Літвы ў Беларусь, калі апошні банк адключыў там свае карткі?16

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні6

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі1

У Брэсцкай крэпасці царкоўнікі хочуць затынкаваць сведчанні вайны. Жыхары горада супраць8

Ці можна назапасіць сон наперад?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць