Здароўе33

Мінчанка спрабавала запісаць дзіця да астэапата — паслуга каштавала 500 рублёў

Той факт, што гадзінны сеанс у добрага псіхолага можа лёгка каштаваць 50-100 еўра, ужо нікога не здзіўляе. А як наконт іншых спецыялістаў? Мінчанка распавяла пра спробу запісаць дзіця на кансультацыю да астэапата. За гадзінны сеанс ёй назвалі вялікую суму — 500 рублёў, піша Onliner.by.

— Шукала спецыяліста для кансультацыі дзіцяці 2,5 года. Хачу дапамагчы «загаварыць», ваджу па дактарах і лагапедаў. Былі нядаўна на дыягностыцы ў прыватным цэнтры, і нейрапсіхолаг параіла паказаць астэапату. Я пачала шукаць спецыяліста самастойна ў Instagram. Сярод адказаў атрымала такі.

Разумею, што няма нічога бясплатнага, але 500 рублёў за кансультацыю… нават добрыя хірургі, педыятры, артапеды, алерголагі з меншымі апетытамі. Сама была на прыёмах астэапата раней — 120 рублёў за гадзіну, 4 сеансы. Ніякага эфекту, праўда, не адчула, напэўна, у гэта трэба вельмі верыць.

Мяркуючы па запісе на чэрвень, да астэапата вялікая чарга з пацыентаў. У Instagram у яе крыху больш за 1700 падпісчыкаў. Пазіцыянуе сябе як спецыяліста з медыцынскай адукацыяй і досведам больш за 10 гадоў.

Журналісты вырашылі праверыць: а раптам у паведамленне вышэй закралася памылка і на самай справе запісацца можна за 50 рублёў? Але не — цана актуальная. У кошт прыёму ўваходзіць не толькі кансультацыя, але і «астэапатычная карэкцыя».

На сайце 2doc.by кошт кансультацыі ў астэапатаў у Мінску вар'іруецца ад 30 да 80 рублёў. У спецыялізаваных цэнтрах прыём ацэньваюць у 60—140 рублёў. Чытачка ў выніку абрала спецыяліста, які гатовы яе прыняць за 175 рублёў, што танней, чым у «спецыяліста за 500», але таксама адчувальна для сямейнага бюджэту, адзначае Марына.

Нагадаем, астэапатыя адносіцца да папулярнага кірунку альтэрнатыўнай медыцыны. З дапамогай спецыяльных маніпуляцый спецыяліст ўздзейнічае на мышцы, косткі і суставы. Доказная медыцына не прызнае гэты метад як досыць эфектыўны (значнае лячэбнае ўздзеянне на чалавека на бягучы момант не даказана). Тым не менш у Расіі і некаторых іншых краінах астэапатыя з'яўляецца сертыфікаванай медычнай спецыяльнасцю.

Каментары3

  • У чым праблема?
    09.04.2025
    Чаму абрала за 175 р., калі ёсць за 30р.?
  • 2кот
    09.04.2025
    > нейрапсіхолаг параіла паказаць астэапату
    Тут прыгожа ўсё. Спадзяюся астэапат параіць РПЦшнага святара ці настойку з кратавухі.
  • Дремучий культ яжемамок, трясущихся над дитаками по 3 года
    09.04.2025
    От нечем больше заняться

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба9

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба9

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць