Здарэнні

Пацук укусіў дзяўчынку падчас квэсту, бацькі адсудзілі кампенсацыю

Інцыдэнт адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня мінулага года. Тады група з 28 чалавек накіравалася на квэст. Падчас выканання задання — пошуку падказкі ў цёмнай скрыні — 14-гадовую дзяўчынку ўкусіў пацук, апісаў гісторыю Вярхоўны суд.

Ілюстрацыйнае фота

Цікава, што ён павінен быў знаходзіцца там паводле плана, але ўдзельнікаў пра магчымы кантакт з жывёламі не папярэдзілі. Маці пацярпелай дзяўчынкі звярнулася ў суд.

Паводле слоў жанчыны, у выніку ўкусу дзяўчынка адчула фізічны боль, на працягу амаль двух месяцаў яна праходзіла амбулаторнае лячэнне, а на месцы траўмы застаўся рубец. Маці папрасіла спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў з індывідуальнай прадпрымальніцы, якая арганізоўвае мерапрыемствы.

Суд Асіповіцкага раёна ўстанавіў, што здароўю непаўналетняй сапраўды быў прычынены ўрон з-за неналежнага выканання абавязкаў па бяспецы з боку арганізатара. Адказчыца павінна выплаціць 1000 рублёў на карысць непаўналетняй, а таксама дзяржаўную пошліну ў даход дзяржавы — 126 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць