Вайна1010

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення

Спецпрадстаўнік Трампа па Украіне генерал Кіт Келаг прапанаваў план спынення агню, паводле якога Украіну можна было б фактычна падзяліць на зоны ўплыву, як гэта было з Берлінам пасля Другой сусветнай вайны, піша УНІАН са спасылкай на The Times.

The Times and Sunday Times

Паводле яго слоў:

— Расія кантралюе ўсход Украіны, а на захадзе могуць з’явіцца брытанскія і французскія сілы як частка «гарантыйнай місіі»;

— ЗША не будуць накіроўваць сухапутныя войскі, але могуць удзельнічаць у каардынацыі;

— паміж арміямі Украіны і Расіяй прапануецца стварыць буферную зону шырынёй 30 км;

— новыя выбары ва Украіне могуць адбыцца пасля заключэння перамір’я;

— Келаг папярэдзіў Еўропу: не варта разлічваць на ваенную падтрымку ЗША, калі яна не будзе гатовая дзейнічаць самастойна.

Пазней Келаг абвергнуў публікацыю The Times.

«Я не меў на ўвазе падзел Украіны. Гаворка ішла пра сілы ўмацавання пасля спынення агню, пра зоны адказнасці саюзніцкіх сіл», — сказаў ён.

Пасляваенны Берлін быў таксама падзелены, як і Германія, на чатыры зоны: савецкую, амерыканскую, брытанскую і французскую. У 1949 года ў выніку ўзнікнення ГДР і ФРГ горад падзяліўся на Усходні (савецкі) і Заходні Берліны. Плошча Заходняга была 479 квадратных кіламетраў, Усходняга — 409 квадратных кіламетраў.

Wikimedia Commons

Каментары10

  • Беларус
    12.04.2025
    Дзіўна. Звычайна дзеляць тэрыторыю краіны-агрэсара пасля перамогі над ёю з мэтай зьнешняга кіраваньня і дзеля недапушчэньня новай агрэсіі, а ня краіну-ахвяру. Оруэл, падобна, скоча ў труне.
  • Мір зьмёр
    12.04.2025
    Берлін пасьля вайны дзялілі як сталіцу дзяржавы-агрэсара, так што хочаце такіх аналёгій - дзяліце Маскву.

    А "кааліцыі ахвочых" ужо наўрад ці словы ці меркаваньні ЗША будуць граць вялікую ролю. Дзе высадзяць войскі, там і будуць, што бы там ЗША ні меркавалі.
  • Лявон
    12.04.2025
    Га..на яму на лапаце!

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»13

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць