Спорт1515

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

5 красавіка стала вядома, што ў шостым матчы першага раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі гульцы мінскага «Дынама» на выездзе абыгралі хакеістаў маскоўскага ЦСКА з лікам 6:2 і такім чынам упершыню ў сваёй гісторыі прайшлі ў другі раўнд барацьбы за Кубак Гагарына. У новыя супернікі дастаўся чалябінскі «Трактар», але з ім справы пакуль ідуць не вельмі.

Пасля гістарычнай перамогі на хакеі прагназавана вырашыў папіярыцца Аляксандр Лукашэнка, перад стартам другога раўнду наведаўшы трэніроўку хакеістаў і сам стаўшы падчас яе на канькі. Таксама ён перадаў хакеістам падарункі з пачастункамі, якія нібыта даюць ім энергію і сілы: мёд, сала і хлеб, выраблены на конкурс.

Аднак жа пакуль гэтыя «крыніцы энергіі» калі і дапамагаюць, то не вельмі. Прынамсі, на ўвесь матч іх дакладна не хапае.

Першыя два матчы серыі прайшлі ў Чалябінску на лядовай арэне «Трактар» імя Валерыя Белавусава. 

У першым матчы 12 красавіка «Дынама» на апошняй хвіліне выпусціла з рук, здавалася б, ужо гарантаваную перамогу. Тады мінчукі прапусцілі тры шайбы менш чым за паўхвіліны, ведучы ў ліку 1:2. «Трактар» у выніку перамог з лікам 4:2. 

Сітуацыя паўтарылася і ў сённяшнім матчы. У ім беларусы вялі ў ліку 3:0, але ўрэшце згубілі перавагу і ў выніку прайгралі з лікам 3:4 у авертайме.

Цяпер «Трактар» вядзе ў серыі з лікам 2:0. Серыя ідзе да чатырох перамог адной з камандаў.

Наступныя два матчы адбудуцца ў Мінску 16 і 18 красавіка. Гэта падзея выклікала ў беларускай сталіцы квітковы ажыятаж.

Каментары15

  • Дыягназ
    14.04.2025
    Ай-яй-яй, гэта што ж дзеецца! Гульцы падчапілі трэмарок ад галаватраса, відавочна!
  • Трымайцеся ад 3% падалей
    14.04.2025
    Лука расклаў ім гонку, але высветлілася, што яны з іншага віда спорту. :)
  • Люблю Беларусь!
    14.04.2025
    Гэта каб паглядзець на гэты прусаковы сорам беларусы стаялi ў даўжэнных чэргах? То ўзаемна!

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі70

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ16

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі70

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць