Вайна88

Украіна масіравана атакавала Курск беспілотнікамі

У ноч на 15 красавіка ўкраінскія беспілотнікі здзейснілі масіраваную атаку на Курск, паведамілі ў аператыўным штабе Курскай вобласці.

«На жаль, загінула 85-гадовая жанчына. Таксама пацярпелі дзевяць чалавек — яны атрымалі асколачныя раненні, чэрапна-мазгавыя траўмы, апёкі», — адзначылі ў штабе.

Беспілотнікі пашкодзілі некалькі жылых дамоў. У шматпавярхоўцы на вуліцы Заводскай успыхнуў пажар на 8 і 9 паверхах. Гарэлі таксама пяць паверхаў у доме на вуліцы Арлоўскай і адзін — на вуліцы Веспрэмскай. Жыхароў атакаваных дамоў эвакуявалі і накіравалі ў пункты часовага размяшчэння. Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі яшчэ тры прыватныя дамы.

Адзін з дронаў атакаваў гараж хуткай дапамогі — у выніку былі пашкоджаныя 11 аўтамабіляў.

Каментары8

  • Яўхім
    15.04.2025
    А вы думалі, што можна забіваць толькі ўкраінцаў?
  • Мх
    15.04.2025
    Ва ўмовах, калі свету фактычна пляваць на трагедыю у Крывым Розе і двойчы ўжо атакаваныя Сумы, Трамп ўвогуле паставіў знак роўнасці паміж Зяленскім і Пуціным, у Украіны не засталося іншага выйсця. Вайна ёсць вайна. ЗСУ малайцы!
  • правильно
    15.04.2025
    Правильно, ведь в Курске, всюду, - скопления военных РФ, как и в других приграничных городах России...

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія12

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай10

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія12

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць