Грамадства1414

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»

Былая палітзняволеная Ірына Шчасная згадала, як здзекаваліся з жанчын у калоніі на Вялікдзень.

Жаночая калонія ў Гомелі. Фота: «Радыё Свабода»

«Заходжу ў стужку фэйсбуку. Столькі беларусаў святкуе Вялікдзень — і гэта грэе душу. Жыццё ідзе, людзі не здаюцца, трымаюцца, як бы цяжка ні было. І гэта надае надзею, — піша Ірына Шчасная. —

Але прабачце, сябры. У гэты светлы дзень я не магу не згадаць Вялікдзень 2023 года — той, які я правяла ў катавальні ПК-4.

Быў выходны. Асуджаныя жанчыны займаліся сваімі справамі, адпачывалі ад цяжкіх будняў фабрыкі — адзіны дзень, калі можна было крыху ўздыхнуць. І раптам — налёт. У атрад уварваліся людзі ў вайсковай форме. Ператрус.

Божа, які жах. У адной з жанчын знайшлі бялізну, якую яна сушыла «не ў адпаведны час». І гэтая дробязь — бялізна! — стала падставай для калектыўнага пакарання: увесь атрад, 90 чалавек, выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Без магчымасці сесці, без права адысці ў цень.

Старэйшым жанчынам станавілася дрэнна. Хтосьці страчваў прытомнасць. А я стаяла і паўтарала толькі адну малітву: «Вышэйшыя сілы, няхай гэтым вылюдкам усё вернецца…»

Выбачайце, што ў такі дзень згадваю боль. Але не магу маўчаць, калі сотні беларусаў, нашых братоў і сясцёр, дагэтуль за кратамі. Мае думкі — толькі з імі.

Няхай лёс беражэ ўсіх, хто цярпіць несправядлівасць. І няхай надыдзе той дзень, калі святло канчаткова пераможа цемру».

Ірына Шчасная была рэдактаркай некалькіх тэлеграм-каналаў, сярод якіх «Мая краіна Беларусь». Яе затрымалі 18 лістапада 2020 года, пазней прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі (па артыкулах 13 і 293 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). На волю жанчына выйшла 29 чэрвеня 2024 года.

Каментары14

  • И Валеталукашенко тоже
    20.04.2025
    Бумеранг вернётся лукашистким прихвостням также за зло
  • И Валетулукашенко тоже
    20.04.2025
    Бумеранг вернётся лукашистким прихвостням также за зло
  • Дык
    20.04.2025
    Гэта яшчэ не самае цяжкае, бо частка жанчын магла працаваць пад гэтым палючым сонцам.

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску мужчына напаў на беларуса з нажом, а потым выпадкова зайшоў да яго ў краму — і папаўся20

«Маленькі герой». Хлопчык выратаваў сябе і маці, якая страціла прытомнасць за рулём на трасе

25+ ідэй падарункаў на Каляды і Новы год ад беларускіх майстроў і брэндаў3

Свет сустрэў Раство: першая калядная служба папы Льва, а Трамп праверыў, што Санта сапраўды добры2

У Беларусі прадаюць «бандыцкую» BMW 1990 года выпуску за шалёныя грошы. Пішуць, што аўто з Японіі7

«Сабраў па кватэры сцягі, нашыўкі — і як добрапрыстойны грамадзянін усё гэта закапаў у лесе. А тэлефон не пачысціў»2

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць