Свет44

Адам Кадыраў стаў сакратаром Рады бяспекі Чачні. Гэта шостая пасада 17-гадовага падлетка

Рамзан Кадыраў прызначыў свайго сына сакратаром Савета бяспекі замест іншага сваяка.

Адам Кадыраў. Фота: тэлеграм-канал Рамзана Кадырава

17-гадовы Адам Кадыраў прызначаны сакратаром Савета бяспекі Чачні. Гэта ўжо шостая пасада падлетка.

Калі менавіта Кадыраў-малодшы стаў сакратаром Рады бяспекі, няясна. У афіцыйным канале органа яго ўпершыню прадстаўляюць на гэтай пасадзе ў паведамленні ад 21 красавіка. У публікацыі паведамляецца аб правядзенні сустрэчы яго намеснікаў з намеснікам начальніка МНС па рэспубліцы Рызванам Залаевым. Яна, нібыта, і адбылася па даручэнню Адама Кадырава, хоць ён сам у абмеркаванні не ўдзельнічаў, пішуць «Каўказ. Рэаліі».

Савет бяспекі Чачні быў створаны Кадыравым у маі 2012 года. Гэта дарадчы орган, які распрацоўвае прапановы «па папярэджанні і лакалізацыі надзвычайных сітуацый і іншых задач у агульным сегменце бяспекі». Склад Савета цалкам фарміруе кіраўнік Чачні.

На афіцыйным сайце сакратаром Рады бяспекі з верасня 2016 года значыцца пляменнік кіраўніка Чачні Хамзат Кадыраў. У апошні раз Кадыраў паведамляў аб зацвярджэнні яго на гэтую пасаду ў ліпені 2024 года. Менавіта Хамзат Кадыраў у дзень крушэння ў Казахстане пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» расказаў аб працы СПА ў Чачні: тады ён апублікаваў відэа паражэння беспілотніка ракетай і напісаў «усё збіта». Пасля гэтага кіраўнік Чачні ні разу не згадваў яго ў сваіх публікацыях.

Трэці сын кіраўніка Чачні Адам Кадыраў, будучы непаўналетнім, ужо кіруе аддзелам забеспячэння бяспекі кіраўніка рэспублікі, з’яўляецца куратарам батальёнаў Шэйха Мансура і Байсангура Бенаеўскага, што ваююць ва Украіне, а таксама «Расійскага ўніверсітэта спецназа» ў Гудэрмесе і ўсёй структуры рэспубліканскага МУС.

Яго публічная актыўнасць на гэтых пасадах была абмежавана ўдзелам у нарадах і ўзнагароджаннямі байцоў і супрацоўнікаў ведамства, што курыруюцца.

Каментары4

  • У кнігу рэкордаў Гінэса
    23.04.2025
    Вундэркінд! Сын мамінай падругі!
  • Ванга
    23.04.2025
    Будущий президент России.
  • даведка
    23.04.2025
    Осталось ему стать генералом, кандидатом наук и получить высшее образование.

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць