Інфармацыя, апублікаваная на мясцовым партале: «Крама «Суседзі» своечасова не адчынілася: работнікі абвясцілі забастоўку», не адпавядае рэчаіснасці, сцвярджаюць у краме.

Там паведамілі, што гандлёвы аб’ект распачаў працу своечасова, што пацвярджаецца відэа з камер назірання.
Два супрацоўнікі сапраўды адмовіліся прыступаць да выканання працоўных абавязкаў па выкладцы тавараў і разліку з пакупнікамі, але іншыя супрацоўнікі працавалі ў звычайным рэжыме.
На відэа бачна, што ў краме ёсць пакупнікі, а касавыя апараты самаабслугоўвання, што дазваляе абслугоўваць кліентаў без удзелу касіра.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары