Грамадства11

Падлетак атрымаў траўму і псіхічнае расстройства, адмовіўшыся пакурыць. Гэта стала вядома праз 11 гадоў

Гісторыя, пра якую расказалі ў пракуратуры Гомельскай вобласці, адбылася ў Светлагорскім раёне ажно ў маі 2014 года. Аднак толькі цяпер высветлілася, як на сённяшні дзень ужо 27-гадовы хлопец атрымаў траўму галавы.

Фота ілюстрацыйнае

11 гадоў таму падлетак быў у кампаніі, дзе ягоны знаёмы прапанаваў яму закурыць. Пасля атрымання адмовы той ударыў хлопца па галаве.

Праз некалькі дзён стан пацярпелага пагоршыўся. У бальніцы яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і зрабілі аперацыю.

Міліцэйская праверка тады не выявіла складу злачынства ў тым, што адбылося, а сам хлопец запэўніваў, што проста ўпаў. І толькі праз 10 гадоў ён прызнаўся маці, што траўму яму прычыніў знаёмы. Жанчына пайшла ў міліцыю.

У сувязі з наноў адкрытымі абставінамі распачалі крымінальную справу. Высветлілася, што хлопец цяпер пакутуе на псіхічнае расстройства менавіта праз удар па галаве.

Адбыўся суд. Абвінавачаны атрымаў тры гады «хатняй хіміі». Ён таксама павінен выплаціць пацярпеламу 15 тысяч рублёў.

Каментары1

  • Guess Who
    25.04.2025
    >ягоны знаёмы --- знаёмы не ёсць яго УЛАСНАСЦЬ
    его
    1) (личное) яго
    по его мнению — на яго думку
    у него гости — у яго госці
    я вижу его — я бачу яго
    2) (притяжательное) яго, ягоны
    его дом — яго (ягоны) дом

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць