Грамадства88

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву

Аўтары праекта ўпэўненыя, што царква прыцягне ў горад патокі турыстаў.

Царква Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы і дом кліру, якія плануюць пабудаваць на частцы ахоўнай зоны Пячэрскага лесапарку. Рэндар з матэрыялаў грамадскага абмеркавання

На грамадскае абмеркаванне вынесена архітэктурна-планіровачная канцэпцыя храма Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве.

Храмавы комплекс, які праектуецца мясцовай фірмай «Кансалтынг-буд», плануюць размясціць на рагу вуліцы і безыменнага праезда.

Комплекс будзе ўключаць храм Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, дом кліру, гаспадарчы блок, ратонду і дзіцячую пляцоўку. Храм размешчаны з улікам арыентацыі алтара на ўсход і патрэбы праводзіць хросны ход у час царкоўных святаў. Побач, за агароджай комплексу, прадугледжана паркоўка для вернікаў. 

Храмавы комплекс па вуліцы Якубоўскага. Рэндар з матэрыялаў грамадскага абмеркавання
Храмавы комплекс на рагу вуліцы Якубоўскага і безыменнага праезда. Рэндар з матэрыялаў грамадскага абмеркавання

На думку аўтараў праекта, комплекс прыцягне патокі вернікаў і турыстаў. Але мяркуючы па прапрацаванасці самой царквы на стадыі канцэпцыі — на фасадах нават прастаўлены маркеры вышыняў з дакладнасцю да міліметраў, — гэта паўтор ужо нейкага рэалізаванага праекта, а турыстычная прыцягальнасць тыпавой царквы сумніўная.

Галоўны фасад храма. Чарцёж з матэрыялаў грамадскага абмеркавання
Бакавы фасад храма. Чарцёж з матэрыялаў грамадскага абмеркавання

Самае галоўнае, што царкву плануюць пабудаваць на тэрыторыі Пячэрскага лесапарку са зносам дрэваў на вялікай плошчы, якую займае храмавы комплекс. Пра гэта ў грамадскім абмеркаванні ўвогуле няма ні слова. Адзначаецца толькі, што азеляненне комплексу будзе складаць не менш за 15% яго плошчы, як таго патрабуюць будаўнічыя нормы. 

Пячэрскі лесапарк — буйны прыродны комплекс у паўночна-заходняй частцы горада, падзелены вуліцай Якубоўскага напалам. Праз адсутнасць у горадзе якіх-небудзь добраўпарадкаваных паркаў Пячэрскі лесапарк служыў адзіным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў Магілёва аж да з'яўлення ў нядаўнім часе парку Падміколле. Сёння яго рэкрэацыйная роля не меншая.

У верасні 2021 года Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Пячэрскага лесапарку плошчай у 256,3 га заказнік «Пячэрскі», чаго доўгі час дабіваліся мясцовыя экаактывісты.

Схема заказніка «Пячэрскі» ў граніцах 2021 года

Астатняя частка лесапарку, у тым ліку і там, дзе хочуць пабудаваць царкву, ўвайшла ў ахоўную зону заказніка. У ахоўнай зоне не забаронена будаўніцтва, але забаронена высечка дрэваў — дуба чарэшчатага, бука, клёна вастралістага, вяза (ільма, бераста), ясеня звычайнага, ліпы, дугласіі (псеўдатсугі).

Праўда, у 2023 годзе межы заказніка ўжо змянялі, каб высекчы частку лесапарку пад будаўніцтва новага корпуса бальніцы, але ў месцы, дзе можа паўстаць царква, межы ахоўнай зоны засталіся ранейшымі.

У канцэпцыі ж, вынесенай на абмеркаванне, няма ніякага таксанамічнага плана, які б пацвярджаў, што ніводнае з пералічаных дрэваў не будзе знішчана пры будаўніцтве царквы.

Месца, дзе плануюць пабудаваць храм, шчыльна засаджана дрэвамі. Фота: Яндэкс Карты
Месца, дзе плануюць пабудаваць храм, шчыльна засаджана дрэвамі. Фота: Яндэкс Карты

Відаць, заказчыкі і мясцовыя ўлады хочуць, каб такая адчувальная інфармацыя не была заўважана гараджанамі, а пасля, калі грамадскае абмеркаванне будзе паспяхова завершана, і праект будзе зацверджаны без істотных заўваг, змяніць граніцы ахоўнай зоны пад патрэбы прыхода.

Згодна з вынікамі рэспубліканскага сацыялагічнага апытання, праведзенага ў ліпені 2024 года, толькі 55,6% беларусаў вераць у Бога. Апошні перапіс насельніцтва таксама паказаў, што Магілёў стаў адзіным сярод абласных цэнтраў, дзе за апошняе дзесяцігоддзе скарацілася колькасць жыхароў. Тым не менш у Магілёве, як і ў іншых гарадах краіны, масава ўзводзяцца праваслаўныя храмы — прычым нярэдка на найбольш прывабных участках, у тым ліку за кошт паркаў і сквераў, месцаў адпачынку гараджан незалежна ад веравызнання.

Грамадскае абмеркаванне праходзіць з 25 красавіка па 9 мая 2025 г. Удзельнікі грамадскага абмеркавання маюць права накіроўваць арганізатару пісьмовыя ці электронныя заўвагі і прапановы (адрас: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 28а, каб. 315; е-mail: arch@mogilev.gov.by).

Каментары8

  • Тур
    27.04.2025
    Упоминать туристов - это лицемерие. Это непорядочно! Туристов вообще не интересуют новобуды.
  • Sens BusterZ
    27.04.2025
    >здзяйсняць хросны ход --- асноўнае значэнне ў "здзяйсняць" - "осуществлять"
    рабіць-праводзіць (спраўляць ?)
    совершать
    1) (делать) рабіць чыніць, учыняць (о чём-либо дурном) тварыць, вытвараць
    (проводить) праводзіць
    (осуществлять) здзяйсняць, ажыццяўляць
    (исполнять) выконваць
    (вершить) вяршыць
    2) (условие, сделку ) учыняць, заключаць афармляць
    3) (об обряде) спраўляць рабіць (о богослужении) адпраўляць
  • Няма мангольскіх цыбулін , візантыйская архітэктура як ў Балгараў
    27.04.2025
    безумоўна Лукашэнкі хутка будуюць незалежную ад Маскоўскай імперыі ДЗЯРЖАЎНУЮ філасофію . Няма мангольскіх цыбулін , візантыйская архітэктура як ў Балгараў . Вайна моцна напужала Беларусаў .
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць