Грамадства

Падлетак з Пухавічаў стварыў злачынную групу і вымагаў грошы

У міліцыю звярнуўся 23-гадовы жыхар Чэрвеня і паведаміў, што пад пагрозай гвалту быў вымушаны адкупляцца ад зламыснікаў, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Скрыншот з відэа

Пацярпелы расказаў, што камунікаваў у інтэрнэце з «дзяўчынай». Але праз некаторы час з розных акаўнтаў яму сталі паступаць пагрозы збіцця з патрабаваннямі адкупіцца. Сумарна пацярпелы аддаў аферыстам восем тысяч рублёў.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Міншчыны ўстанавілі: 17-гадовы жыхар Пухавічаў стварыў групу ў месенджары, дзе з мэтай нажывы вёў інтымную перапіску ад імя сваёй 20-гадовай знаёмай. Па яго просьбе яна за плату запісвала відэа, галасавыя паведамленні, рабіла званкі. Атрыманыя сродкі змоўцы пераводзілі на рахунак 18-гадовага саўдзельніка.

Цяпер у дачыненні да траіх фігурантаў следчымі распачатыя крымінальныя справы за вымагальніцтва. Непаўнагадовы падлетак прыцягнуты яшчэ і да крымінальнай адказнасці за махлярства. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць