Грамадства44

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»

На сайце Міністэрства інфармацыі ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся сярод іншага тэлеграм-канал, чаты і боты суполкі «Молодёжное движение ДоЛГБ». Яна была створаная пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра намер Лукашэнкі завезці ў Беларусь 150 000 мігрантаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», стваральнікі гэтай суполкі — звычайныя школьнікі. Яны лічаць сябе патрыётамі Беларусі, але падкрэсліваюць, што з'яўляюцца апалітычнымі. Да падзей 2020 года яны ставяцца, хутчэй, абыякава, але гэтаму ёсць простае тлумачэнне — на момант гарачага супрацьстаяння грамадства і сілавікоў яны вучыліся яшчэ ў пачатковай школе і зусім не цікавіліся палітыкай.

Неўзабаве пасля таго, як суполка стала набываць вядомасць і прыцягваць да сябе пільную ўвагу з боку грамадства і сілавікоў, заснавальнікі самі яе выдалілі, відаць, усвядоміўшы небяспеку. Але гэта не ўратавала ад прызнання іх дзейнасці «экстрэмісцкай».

Акрамя таго, «экстрэмісцкі» спіс гэтым разам папоўнілі:

  • ютуб-каналы BRUTTO NOSTRA, «Кабинет Никитенко», Novaja Ziamlia;
  • тыкток-старонка zloybelevrey;
  • старонка ў інстаграме krok.kult;
  • суполка ва «Укантакце» «Вольная Беларусь»;
  • тэлеграм-каналы, чаты і боты «Молодёжное движение ДоЛГБ», «Долгонутый чат», «Минск», «Должностная анкета», «Долгонутые предложения»;
  • сайт і старонкі ў сацсетках праекта BY teatr.

Каментары4

  • продвинутые школяры
    05.05.2025
    А школьники то, дальновидными и дальнозоркими оказались !!!
    Тут, в комментах, https://page-analytics-one.online/367185 , на НН, прописали вопросы к дурной власти по поводу "трудовой" миграции, но, школьники поняли это намного раньше !
    Раз допёрли школяры, то, работающие пенсионеры и радующиеся этой работе на пенсии, оптимизированные ябатьки на госпредприятиях, госучреждениях, госфабриках ( выброшенные на улицу лукашенком), не получившие вовремя жилья, потерявшие ориентиры в семейных ценностях, потерявшие ориентиры в скрепах, навязываемых пропагандой лукашенко, как и сломленная пропагандой психика детей и школьников, по приказу лукашенко, смогла допереть, то допрут и все остальные !
    Сколько бы не закрывали и не запрещали красауцы, но, своих дочерей и внучек, которых, приручают к трудовой миграции из Пакистана, не получится оградить от пакистанских скреп и скреп русского мира.
  • Паслядоўнасць?
    06.05.2025
    "Молодёжное движение ДоЛГБ" - вось цікава, тут назвы не перакладаеце, бо яна ў арыгінале расейскай. Але навошта тады пераладаеце расейскія назвы Зеркало ці Гадзіннічак тыкае.
  • .
    06.05.2025
    Узорам для "Молодёжное движение ДоЛГБ" магла быць і расейская суполка "Молодежное движение ДОЛГ", якая дзейнічала ў 2022 г.
    "Молодежное движение "ДОЛГ" пропагандирует здоровый образ жизни и чистоту как Балашихи, так и всей нации. Мы боремся за чистое будущее наших детей."
    У справаздачах: "закрашены наркотеги, пойман педофил, проведены мероприятия", збор дапамогі для ДНР.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць